Нікола Анціч

сербскі футбаліст

Нікола Анціч (сербск.: Никола Антић / Nikola Antić; нар. 4 студзеня 1994, Бялград, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскага «Партызана».

Футбол
Нікола Анціч
Нарадзіўся 4 студзеня 1994(1994-01-04)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 178 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Партызан
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
2004—2011 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Сербія Рад (Бялград) 19 (0)
2011—2012   Сербія Паліч 18 (1)
2014 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 1 (0)
2015 Сербія Ягодзіна 8 (0)
2015—2018 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 89 (0)
2019—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 91 (12)
2023 Расія Хімкі 11 (0)
2023— Сербія Партызан (Бялград) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
Сербія Сербія (да 17) 7 (0)
2012—2013 Сербія Сербія (да 19) 8 (1)
2015—2017 Сербія Сербія (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

На юнацкім узроўні выступаў за бялградскі «Партызан», аднак першым прафесійным клубам абаронцы стаў «Рад». Пасля аднаго сезона ў арэндзе ў клубе «Паліч» далучыўся да асноўнай каманды «Рада», дэбютаваў у Суперлізе ў яе складзе.

У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Црвенай Звездай», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У лютым 2015 года разарваў кантракт і перайшоў у «Ягодзіну». У жніўні 2015 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з «Вайводзінай», дзе з цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага іграка, стаў капітанам каманды.

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігорцаў стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт да канца 2022 года[4]. У лістападзе 2022 года абвясціў, што па заканчэнні сезона пакідае «Шахцёр»[5].

У снежні 2022 года адправіўся на збор з падмаскоўнымі «Хімкамі», а ў лютым 2023 года клуб афіцыйна паведавіў пра падпісанне кантракта з абаронцам на 1,5 гады[6]. У чэрвені 2023 года перайшоў у бялградскі «Партызан».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў. У 2013 годзе ў складзе зборнай U-19 трапіў на чэмпіянат Еўропы, дзе Сербія атрымала перамогу. Прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах зборнай на турніры.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Nikola Antic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/nikola_antic/
  3. Никола Антич перешел в солигорский "Шахтер"
  4. Антич продлил контракт с "Шахтером"
  5. Антич заявил, что покидает "Шахтер" по окончании сезона (руск.). football.by (25 лістапада 2022). Праверана 12 студзеня 2023.
  6. Футбол. Никола Антич стал новобранцем "Химок" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2023. Праверана 10 лютага 2023.