Сяргей Віктаравіч Кошаль

беларускі футбаліст

Сяргей Кошаль (нар. 14 сакавіка 1986, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік бабруйскай «Тарпеды».

Футбол
Сяргей Кошаль
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Кошаль
Нарадзіўся 14 сакавіка 1986(1986-03-14)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда (Бабруйск)
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2002   Беларусь Дынама-БНТУ (Мінск) 3 (0)
2003   Беларусь РВАР (Мінск) 7 (0)
2004   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 27 (8)
2005 Беларусь Змена (Мінск) 12 (4)
2006—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 1 (0)
2006   Латвія Дзіжванагі (Рэзэкнэ) 9 (1)
2007   Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (11)
2008   Беларусь Мінск 25 (16)
2009—2010 Беларусь Мінск 33 (7)
2010   Беларусь Рудзенск 9 (1)
2012—2014 Беларусь Мінск 7 (0)
2012   Беларусь Мінск-2 19 (10)
2013—2014   Беларусь Мінск-2 56 (15)
2015—2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 38 (17)
2016 Беларусь Славія (Мазыр) 2 (0)
2017 Беларусь Маладзечна-ДЮСШ-4 12 (10)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 50 (18)
2020 Беларусь Слонім-2017 11 (1)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 12 (7)
2021 Беларусь Маладзечна 15 (6)
2022 Беларусь Кіраўск 3 (1)
2023— Беларусь Тарпеда (Бабруйск) 7 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (1)
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (1)
2009 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2017

Клубная кар’ера

правіць

У маладым узросце трапіў у мінскае «Дынама», а пазней у МТЗ-РІПА. У гэтых клубах гуляў у асноўным за дубль, а таксама аддаваўся ў арэнды (у 2006 годзе гуляў нават у Латвіі). У 2008 годзе такім чынам трапіў у «Мінск», дзе найбольш добра праявіў сябе, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба.

У 2009 годзе мінчане выкупілі Кошаля, але ў хуткім часе яго гульня пайшла на спад. Другую палову сезона 2010 правёў у «Рудзенску», а ў 2011 годзе ўвогуле не займаўся футболам.

У 2012 годзе вярнуўся ў «Мінск». Першую палову сезона выступаў за фарм-клуб «Мінск-2», а потым далучыўся да асноўнага складу. З пачатку сезона 2013 зноў перайшоў у «Мінск-2», дзе трывала выступаў у аснове, за два гады забіў 15 галоў. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» быў расфарміраваны, і Сяргей пакінуў сталічны клуб[3].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з дэбютантам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», стаўшы такім чынам першым прафесійным іграком гэтага клуба[4]. З 17 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Крумкачоў» у сезоне 2015 і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 года саступіў месца асноўнага нападніка Вячаславу Глебу і ў ліпені, пакінуўшы «Крумкачы», падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5]. Аднак за асноўны склад мазырскага клуба правёў толькі два матчы і ўжо ў верасні па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[6].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у сталічным «Промні»[7], аднак у выніку ў першай палове 2017 года заставаўся без каманды. У жніўні 2017 года стаў іграком клуба «Маладзечна-ДЮСШ-4»[8], за палову сезона забіў 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у клубах «Ашмяны-БДУФК» і «Чысць», аднак у выніку ў красавіку 2018 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[9], якія былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую. Па выніках сезона 2018 дапамог сталічнай камандзе выйсці ў Першую лігу. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на НФК[10]. У сезоне 2019 трывала з’яўляўся ў складзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2020 года пакінуў НФК[11] і неўзабаве стаў іграком клуба «Слонім-2017»[12]. У слонімскім клубе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слонімам-2017»[13] і перайшоў у рагачоўскі «Дняпро», дзе гуляў да канца сезона 2020.

У пачатку 2021 года зноў далучыўся да «Маладзечна», гуляў там да канца сезона[14]. З чэрвеня 2022 года стаў выступаць за «Кіраўск», а сезон 2023 пачаў у складзе бабруйскай «Тарпеды».

Міжнародная кар’ера

правіць

Дзякуючы добрай гульні за клуб, Кошаль у 2009 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі, за якую згуляў у таварыскім матчы супраць Малдовы 9 ліпеня 2009 года.

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Sergey Koshel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_koshel/
  3. «Минск» расстался с Кошелем (руск.). by.tribuna.com (3 лютага 2015). Праверана 2 мая 2024.
  4. Крумкачы" подписали контракт с Сергеем "Кошелем (руск.). football.by (19 лютага 2015). Праверана 2 мая 2024.
  5. Воробей и Кошель подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (27 ліпеня 2016). Праверана 2 мая 2024.
  6. Сергей Кошель покинул "Славию" (руск.). football.by (26 верасня 2016). Праверана 2 мая 2024.
  7. Кошель, Тюнис и Тишко могут пополнить "Луч" (руск.). football.by (9 лютага 2017). Праверана 2 мая 2024.
  8. Сергей Кошель будет защищать цвета "Молодечно-ДЮСШ-4" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 2 мая 2024.
  9. Кошель перешел в НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (12 красавіка 2018). Праверана 2 мая 2024.
  10. Кошель подписал новый контракт с НФК (руск.). football.by (5 сакавіка 2019). Праверана 2 мая 2024.
  11. Кошель покинул "НФК" и перейдет в "Слоним-2017" (руск.). football.by (15 лютага 2020). Праверана 2 мая 2024.
  12. Кошель, Напорко и Кильиманов стали футболистами "Слонима-2017" (руск.). football.by (25 лютага 2020). Праверана 2 мая 2024.
  13. Кошель покинул "Слоним-2017" (руск.). football.by (22 ліпеня 2020). Праверана 2 мая 2024.
  14. Пополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги) (руск.). football.by (12 лютага 2022). Праверана 2 мая 2024.