Рудзенск (прадпрыемства)
Рудзенск — беларускае прадпрыемства па святлотэхнічнай прадукцыі для аўтатранспарту ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад холдынгу «Аўтакампаненты».
Рудзенск | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1928 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | |
Сайт | rudensk.com |
Гісторыя
правіцьГісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1928 годзе, калі на базе цагельні стварыўся Рудзенскі прамкамбінат, дзе асноўнымі выглядамі дзейнасці былі будматэрыялы, швейная галантарэя, металаапрацоўка. У 1960-я гады ўкараняецца ў вытворчасць выпуск вырабаў з пластмас, а ўжо ў 1980-я гады Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў уяўляе сабою спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску тавараў народнага спажывання, дзіцячай цацкі, вырабаў з плёнкі, крэму для абутку.
З сярэдзіны 1990-х гадоў пасля рэканструкцыі на прадпрыемстве распачаты выпуск святлотэхнічных вырабаў для аўтатрактарнай прамысловасці.
У 1995 годзе Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ «Рудзенск»).
Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу „Аўтакампаненты“» ААТ «Рудзенск» увашоў у холдынг «Аўтакампаненты»[1].
У ліпені 2013 года уведзены ў эксплуатацыю новы вытворчы цэх[2].
-
Навагодняя ёлачная цацка часоў БССР. Знаходзіцца ў калекцыі Таццяны Семянякі.