Валянцін Баляслававіч Татарыцкі

Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2019—2024).

Валянцін Баляслававіч Татарыцкі
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
15 студзеня 2019 — 23 студзеня 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Віктар Назаранка
Пераемнік Алена Маргунова
Нараджэнне 21 красавіка 1963(1963-04-21)[1] (61 год)
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 красавіка 1963 года ў в. Ждановічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1986—1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1988 года працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сігнал» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт», займаў пасады інжынера-тэхнолага, вядучага інжынера-тэхнолага, намесніка начальніка цэха, намесніка начальніка вытворчасці, начальніка вытворчасці, галоўнага тэхнолага. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 2015 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

15 студзеня 2019 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].

23 студзеня 2024 года вызвалены з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ў сувязі з тым, што будзе працаваць у якасці члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць