Горад-спадарожнік

Горад-спадарожнікгорад ці пасёлак гарадскога тыпу, радзей сяло, якія знаходзяцца і развіваюцца недалёка ад буйнейшага горада ці буйнага прадпрыемства (фабрыка, завод, АЭС), складаючы з ім адзіную эканамічную і дэмаграфічную сістэму. Скупнасць гарадоў-спадарожнікаў вакол вызначанага цэнтра прыводзіць да ўтварэння агламерацыі. Роля саміх спадарожнікаў і іх геаграфічнае размяшчэнне шмат у чым залежыць ад тыпу агламерацыі (монацэнтрычная ці поліцэнтрычная), колькасці насельніцтва, эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў мінулым, сучасным і будучым. Важную ролю пры фарміраванні гарадоў-спадарожнікаў іграюць урадавыя органы, прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы. З часам, гарады-спадарожнікі могуць злівацца з цэнтрам агламерацыі і больш не вылучацца на яе фоне (такое адбываецца ў Маскоўскай агламерацыі, агламерацыі Сан-Антоніа).

Гарады-спадарожнікі ў Беларусі

правіць

29 чэрвеня 2010 года пастановай № 976 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была зацверджана Дзяржаўная праграма па будаўніцтве буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасе (пераносе) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі вытворчых аб’ектаў[1].

Заяўленая мэта праграмы — аптымізацыя колькасці насельніцтва сталіцы і вынас у населеныя пункты рэспублікі вытворчых аб’ектаў, не адпаведных рэгламентам генеральнага плана Мінска. Да 2020 года пераносу на іншыя вытворчыя пляцоўкі Мінска ці за яго межы падлягаюць 18 такіх аб’ектаў[2].

У якасці гарадоў-спадарожнікаў Мінска ў дзяржпраграму былі ўключаны: прамысловыя — Койданава, Жодзіна, Фаніпаль; аграпрамысловыя — Смалявічы, Стоўбцы, Узда, Рудзенск; турысцка-рэкрэацыйныя — Заслаўе, Лагойск.

7 мая 2014 г. Презідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 214 «Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў»[3]. Гэтым Указам вызначана, что гарадам абластнога ці раённага падпарадкавання, пасёлкам гарадскога тыпу, размешчаным на адлегласці не больш чым 60 кіламетраў ад г. Мінска ці абластнога центра, па рашэнню Презідэнта Рэспублікі Беларусь можа быць наданы статус горада-спадарожніка. Прапановы аб наданні статуса горада-спадарожніка такім населеным пунктам уносяцца на разгляд Презідэнтам Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе хадайніцтваў Мінскага гарвыканкама, аблвыканкамаў і з улікам дзяржаўнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Указам прадугледжана, што ў выпадку надання населенаму пункту статуса горада-спадарожніка ў гэтым населеным пункце Мінскім гарвыканкамам і аблвыканкамамі забяспечваецца:

  • будаўніцтва жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у г. Мінску, абластным цэнтры;
  • фарміраванне адзінай з г. Мінскам, абластным цэнтрам сацыяльнай, вытворчай і транспартнай інфраструктуры;
  • рэгулярныя транспартныя зносіны гарадскім транспартам г. Мінска, абластнога цэнтра ў адпаведнасці з графікам яго работы.

Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам нададзены статус горада-спадарожніка наступным населенным пунктам:

Зноскі