Атамная электрастанцыя

(Пасля перасылкі з АЭС)

Атамная электрастанцыя (АЭС), комплекс тэхнічных збудаванняў, прызначаны для выпрацоўкі электрычнай энергіі праз выкарыстанне энергіі, якая выдзяляецца пры кантраляванай ядзернай рэакцыі.

Гісторыя

правіць

Першая ў свеце атамная электрастанцыя магутнасцю 5 МВт была пушчана ў дзеянне ў 1954 у СССР (Обнінск, Калужская вобл.).

Выкарыстанне

правіць

Гл. таксама: Ядзерная энергетыка па краінах

У 2004 годзе атамныя электрастанцыі ўсяго свету выраблялі 6,5% ад усёй спажываемай светам энергіі і 15,7% - электраэнергіі. 57% ўсёй вырабляемай на АЭС электраэнергіі даводзіцца на ЗША, Францыю і Японію. На пачатак жніўня 2007 у 31 краіне свету працавалі 439 атамных рэактараў[1]. Найбольш электрычнасці з дапамогай ядзернай энергетыкі вырабляюць ЗША (кожная пятая кілават-гадзіна ў гэтай краіне мае атамнае паходжнне). У Францыі у 2006 годзе 80% з агульнага балансу электраэнергіі прыпадала на атамныя электрастанцыі. Увогуле ж у Еўрапейскім Саюзе вырабляюць 30% электрычнасці на АЭС (хаця ў некаторых краінах аб'яднанай Еўропы ядзернай энергетыкі ўвогуле няма).

Прынцып дзеяння

правіць

Існуюць адна-, двух- і трохконтурныя АЭС.

У аднаконтурных АЭС вада падаецца непасрэдна ў рэактар, дзе яна выпарваецца і ў выглядзе пары прыводзіць у рух паравую турбіну, за кошт энергіі якой электрагенератар вырабляе электраэнергію. Пара у турбіне змяншае саю тэмпературу і ціск. Пасля турбіны пара кандэнсуецца у кандэнсатары (каб працэс кандэнсацыі пачаў адбывацца пару ахалоджваюць ахалоджваючай вадой з вадасховішча або градзірні. Кандэнсат сціскаецца да першапачатковага ціску і працэс паўтараецца.

 
Схема работы атамнай электрастанцыі на двухконтурным вода-вадзяным энергетычным реакторы (ВВЭР)

У двухконтурных станцыях цяплыня ад рэактара перадаецца цепланосьбіту першага контура, які праз цеплаабменнік (парагенератар), у сваю чаргу, выпарвае ваду другога контура. У другім контуры выкарыстоўваецца толькі вада (якая пераходзіць у пару, потым у воду і г.д.), у першым жа контуры могуць выкарыстоўвацца расплаўлены метал, газ або вадкасць (часта выкарыстоўваюць ваду), пры гэтым яе могуць толькі награваць (як, напрыклад, у рэактарах ВВЭР) або і выпарваць.

Трохконтурнымі з'яўляюцца станцыі з рэактарамі на хуткіх нейтронах. Першы і другі контуры натрыявыя, трэці — вадзяны.

Гл. таксама

правіць

Зноскі