Брацкая магіла (Рудзенск)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Рудзенску, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на могілках.

Славутасць
Брацкая магіла
53°35′22″ пн. ш. 27°52′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Рудзенск
Дата пабудовы 1944 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000525шыфр 613Д000525
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пахаваны 61 воін і партызан, якія загінулі ў баях з нямецкімі войскамі ў 1941—1944 гадах. Сярод іх воіны, загінулыя ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна.

Помнік правіць

 

У 1956 годзе на магіле ўсталяваны абеліск. Трохкантовы абеліск з шэрага шліфаванага граніту вышынёй 2 м, падставай 0,3×0,25×0,4 м на пастаменце вышынёй 1 м, падставай 1,2×0,4 м абкладзеным беламармуровымі плітамі. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На пліце выбіты тэкст: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины годы Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.» Магіла абнесена металічнай агароджай 3×6 м[1].

Зноскі

Літаратура правіць