3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага
3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава (арганізаваны ў лютым 1944 года) і імя Шчорса вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Рудзенскага, Старадарожскага, Мінскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1313 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1313 партызан (2 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Пухавіцкі, Рудзенскі, Старадарожскі, Мінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Р. П. Мыснік |
Склад правіць
- атрад імя Варашылава;
- атрад «Непераможны» (створаны ў сакавіку 1942 года);
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя 25 гадоў ВЛКСМ.
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
- Р. П. Мыснік
Камісар правіць
- У. Е. Крайко
Начальнік штаба правіць
- Я. М. Гіро
Гісторыя правіць
Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на нямецкіх камунікацыях Мінск — Пухавічы, Мінск — Койданава, Мінск — Слуцк. У «рэйкавай вайне» падарвалі 10,3 км рэек. Дыверсійная група на чале з Ф. А. Бачылам пусціла пад адхон 28 нямецкіх эшалонаў. Партызаны знішчылі 27 мастоў, 72 аўтамашыны, 55 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 31 чэрвеня 1943 года на шашы Мінск — Слуцк спалілі 8 аўтамашын, знішчылі больш за 50 немцаў, захапілі каля 150 вінтовак, аўтаматаў і пісталетаў. 1—5 ліпеня 1943 года вялі баі з карнікамі. 25 ліпеня 1944 года разбілі нямецкую калону. 5—6 ліпеня 1944 года разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў ліквідацыі нямецкай групоўкі ў раёне вёсак Анопаль і Самуэлева Мінскага раёна.
Памяць правіць
У 1967 годзе ў вёсцы Селецк Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.