Фёдар Апанасавіч Бачыла

партызан, журналіст

Фёдар Апанасавіч Бачы́ла[2], або Хведар Бачыла (21 студзеня 1924, в. Бардзілаўка, Мінскі раён — 25 лістапада 1992[2]) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік дыверсійнай групы, якая падарвала 28 варожых эшалонаў. Журналіст[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1974)[3][2].

Фёдар Апанасавіч Бачыла
Род дзейнасці журналіст, партызан
Дата нараджэння 21 студзеня 1924(1924-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1992(1992-11-25)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

З ліпеня 1941 года — сувязны Мінскага камуністычнага падполля, партызанскага атрада імя Варашылава, са жніўня 1943 года камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Лазо 3-й мінскай брыгады імя Будзёнага. У 1945—1946 гадах — камсорг ЦК УЛКСМ. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948). З 1949 года — у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена»[3].

Аўтар кнігі «Застаюся жыць» (1981)[3][2].

Зноскі

правіць
  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — БеларусцыМн.: 1996. — С. 363. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
  2. а б в г д БелЭн 1996.
  3. а б в Бачило Фёдор Афанасьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць