Капліца
Каплі́ца, капэ́ла (ад познелац.: capella, cappella памяншальнае ад познелац.: сарра (capa) капа, від убору каталіцкіх святароў, першапачаткова — плашч-накідка) — хрысціянская культавая пабудова, прызначаная для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Можа быць як асобным будынкам, так і часткай больш значнага комплекса. Да Рэфармацыі капліца ўяўляла сабою месца для набажэнстваў, якое было дапаможным або належыла нейкай асобе ці арганізацыі.

Капліцы ў Вавелі

Капліцы з в. Каралеўцы, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабой невялічкую царкву (часта без алтара) або нават просты слуп з абразом.
У заходняй традыцыі хрысціянства, а таксама ў грэка-каталікоў капліца нярэдка ўяўляе сабой паўнавартасны храм (з алтаром) і магчымасцю рэлігійных службаў у ім.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца