Варонічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Варо́нічы[1] (трансліт.: Varoničy, руск.: Вороничи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 43 км ад Мінска.

Вёска
Варонічы
Варонічы, 2025 г.
Варонічы, 2025 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 112 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222822
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244757026
Варонічы на карце Беларусі ±
Варонічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Варонічы (Пухавіцкі раён)
Варонічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Варонічы (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У 1584 годзе ўласнасць Мікалая Радзівіла, сына Юрыя[2], цэнтр уладанняў[3], у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе былі млын, карчма, царква, уласнасць С. Кернажыцкага. У 1785 годзе былі вёска і слабада, карчма, уласнасць Янішэўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, уласнасць А. Шышкі, былі касцёл Раства Багародзіцы, вінакурня, карчма, млын на Пцічы (2 паставы). У XIX стагоддзі цэнтр праваслаўнага прыходу. У 1838 годзе была пабудавана новая Міхайлаўская царква, фундаваная Янішэўскімі[4]. У 1858 годзе былі маёнтак і вёска, уласнасць Людвіга Янішэўскага. Вёска да скасавання прыгону адносілася да дамену Цітва[4]. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе маёнткам Варонічы валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Людвіг Людвігавіч Янішэўскі, было 185 дзесяцін зямлі[5], да маёнтка адносіўся таксама фальварак Зады. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін і піцейны дом. У 1902 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1913 годзе маёнткам Варонічы валодаў Вячаслаў Скандракоў, было 210 дзесяцін зямлі[6].

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была працоўная школа 1-й ступені, вучылася больш за 100 вучняў, 2 настаўнікі. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае жыццё», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе з вёскай зліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета[7], да 28 мая 2013 года была ў адміністрацыйным падпарадкаванні Рудзенскага пассавета, з 28 мая 2013 года — у Рудзенскім сельсавеце.

Насельніцтва

правіць
  • 1744 год — 37 двароў, 108 рэвізскіх душ мужчынскага полу
  • 1785 год — 21 двары, 176 жыхароў
  • 1800 год — 43 двары, 309 жыхароў сялян, 4 жыхары ваколічнай шляхты
  • 1858 год — вёска, 199 душ сялян; маёнтак, 20 жыхароў дваровых людзей
  • 1886 год — 37 двароў, 367 жыхароў
  • 1897 год — 77 двароў, 441 жыхар
  • 1908 год[8]:
    • вёска — 92 двары, 629 жыхароў
    • маёнтак — 1 двор, 5 жыхароў
    • урочышча — 1 двор, 3 жыхары
  • 1917 год[9]:
    • вёска — 110 двароў, 426 жыхароў, усе беларусы
    • маёнтак — 1 двор, 34 жыхары; з іх 27 беларусаў і 7 палякаў
  • 1921 год — ва ўрочышчы 1 двор і 5 жыхароў[9]
  • 1960 год — 443 жыхары
  • 2002 год — 104 двары, 190 жыхароў
  • 2009 год — 126 жыхароў
  • 2019 год — 112 жыхароў[10]

Вядомыя асобы

правіць

Славутасці

правіць
 
Варонічы, 2025 г. Злева за крыжам рэшткі царквы.

На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць.

Страчаная спадчына

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 198.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
  4. а б SgKP 1893, s. 952.
  5. Памяць 2003, с. 98.
  6. Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  8. Ярмоловичъ В. 1909, с. 31.
  9. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 123.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 3 кастрычніка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць