Рыгор Папараць

паэт

Рыгор Папараць (сапр. — Рыгор Макаравіч Сапун; 17 лістапада 1902, в. Шалягі, Цытвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер — ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць) — 30 красавіка 1948, Дудзічы, Рудзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Рыгор Папараць
Рыгор Макаравіч Сапун
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 лістапада 1902(1902-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1948(1948-04-30) (45 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і валаснога старшыны Макара Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, Скончыў Цытвянскае трохкласнае вучылішча.

У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1924 — вучыўся на медыцынскім факультэце. Падчас вучобы ў Мінску пачынае займацца паэтычнай дзейнасцю. Жадаючы прысвяціць сябе літаратуры, кідае навучанне ў Мінску і ў 1925 годзе паступае на першы курс факультэта мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1926 годзе з сямі чалавек стварае ленінградскую філію «Маладняка». Пазней становіцца членам Беларускай секцыі Ленінградскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, як дэлегат удзельнічаў у яе III абласной канферэнцыі. Уклаў і выдаў альманах «Цагліны ў падмурак», дзе сярод іншых твораў былі надрукаваны апавяданне «Грымасы» і інш. У 1931 годзе на смерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які быў выключаны з апошняга курса інстытута «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство». З 1931 па 1933 год працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка метадычнага кабінета. Адначасова з 1932 года выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёна Ленінграда. Ажаніўся з актрысай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латышскага стралка.

Увесну 1937 года арыштаваны і абвінавачаны ў нацыяналістычнай дзейнасці. Пасля шасці месяцаў катаванняў жонка і бацька паэта вызвалілі яго з турмы. Зрэшты, супрацоўнікі НКУС узялі з паэта распіску, у якой ён абавязваўся больш не займацца літаратурнай творчасцю. Як успамінала яго другая жонка Любоў Арлова:

На працягу шасці месяцаў ужывалі страшэнныя катаванні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі скончыць жыццё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ён больш пісаць не будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку.

У 1938 высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 года працаваў спачатку выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-метадыстам Халопеніцкага раёна. У 1939 годзе памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся другога разу з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам з ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёна. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам з сям’ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.

З прыходам нямецкіх войскаў уключыўся ў падпольную барацьбу, а вясной 1942 года стаў партызанам брыгады «Беларусь». Скончыў вайну пад Кёнігсбергам, дзе быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля вайны настаўнічаў і гадаваў дзяцей (за год да смерці бацькі нарадзіўся сын Уладзімір). У 1945—1948 гадах працаваў дырэктарам і настаўнікам рускай мовы і літаратуры Дудзіцкай школы.

Памёр 1 мая 1948 года памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках у вёсцы Варонічы непадалёк ад Рудзенска.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў з часу вучобы ў БДУ ў часопісе «Голас рабфакаўца», на працягу 1925 часопіс «Чырвоны сцяг» апублікаваў яго паэму «Дэлегат», вершы «Год без Леніна», «Аб чым так голасна спявалі» і інш. На старонках газет і часопісаў «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Савецкая Беларусь», «Малады араты» з'явіліся яго паэма «Шляхі», вершы «Люблю праходзіць», «У маршы дзён», «Вайна вайне», «Гараць агні», «Адказ бацьку» і інш.

Пасля катаванняў у ленінградскіх «Крыжах» і пісьмовага забавязання больш не займацца літаратурнай дзейнасцю, ні да вайны, ні пасля Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасці.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кекелева, Т. «У справе жыццё людзі бачаць»: Драматызм творчасці Рыгора Папараці // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 20—25.

Спасылкі правіць