Валасны старшына
выбарная службовая асоба ў Расійскай імперыі
Валасны́ старшына́[1] — службовая асоба сялянскага грамадскага кіравання ў Расійскай імперыі з часу сялянскай рэформы 1861 года да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года[1].
Валасны старшына выбіраўся валасным сходам на 3 гады. Зацвярджаўся міравым пасрэднікам, з 1889 года — земскім участковым начальнікам. Валодаў адмістратыўна-паліцэйскай уладай[2]. Абвяшчаў распараджэнні ўрада і кантраляваў іх выкананне. Меў права штрафаваць сялян, накладаць на іх арышт на тэрмін да двух сутак, прызначаць на грамадскія работы, назіраў за грамадскім парадкам і спакоем.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Большой юридический словарь. / А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева. — М.: Инфра-М, 2003.
Літаратура
правіць- Старшына́ валасны́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Большой юридический словарь. / А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева. — М.: Инфра-М, 2003. (руск.)