Нясвіжскі павет (БССР)

БССР

Нясвіжскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19201921 гадах. Цэнтр — горад Нясвіж.

Нясвіжскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 29 ліпеня 1920
Дата скасавання 18 сакавіка 1921

Гісторыя

правіць

Утвораны 29 ліпеня 1920 года ў Мінскай губерні БССР. 6 жніўня 1920 года да павета далучаны Жухавіцкая і Мірская воласці Навагрудскага павета. З 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам тэрыторыя павета была перададзена міжваеннай Польскай Рэспубліцы (за выключэннем Магільнянскай воласці, частак Пацейкаўскай, Цімкавіцкай і Цялядавіцкай воласці), дзе апынулася ў складзе Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.

Воласці

правіць
  • Гавязнянская
  • Гарадзейская
  • Грыцэвіцкая
  • Жухавіцкая
  • Клецкая
  • Ланская
  • Магільнянская
  • Мірская
  • Пацейкаўская
  • Свержанская
  • Сіняўская
  • Сноўская
  • Цімкавіцкая
  • Цялядавіцкую.

Літаратура

правіць