Нясвіжскі павет (1920—1940)
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
Нясвіжскі павет (польск.: Powiat nieświeski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польшчы і БССР у 1920—1940 гадах. Цэнтр — горад Нясвіж.
Нясвіжскі павет | |
---|---|
польск.: Powiat nieświeski | |
Краіна | |
Статус | павет |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 7 лістапада 1920 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Насельніцтва | 114 500 |
Шчыльнасць | 58 чал./км² |
Плошча | 1 968 км² |
Гісторыя
правіцьУтвораны 7 лістапада 1920 года Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый з гмін Баранавіцкага (Лань, Сіняўка, Клецк, Сноў, Гавязна, Гарадзея, Мір, Жухавічы) і Слуцкага (Цялядавічы і Грыцэвічы) паветаў. З 19 лютага 1921 года павет увайшоў у склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства.
У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, утвораны Нясвіжскі раён, часткі тэрыторыі павета адышлі ў Ганцавіцкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны.
Гміны
правіць- Гавязна
- Гарадзея
- Грыцэвічы
- Жухавічы (у 1922 г. перададзена да Стаўбцоўскага павета)
- Заастравечча (1 ліпеня 1926 г. перададзена ў склад Лунінецкага павета)
- Клецк
- Лань
- Лесуны
- Мір
- Сіняўка
- Сноў
- Цялядавічы
Літаратура
правіць- Нясвіжскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 347. — ISBN 985-11-0214-8.