Таццяна Аляксандраўна Ждановіч
Таццяна Аляксандраўна Ждановіч (22 сакавіка 1918, в. Талька, Пухавіцкі раён — 7 сакавіка 1998, Мінск) — беларускі медык. Заслужаны ўрач БССР (1960).
Таццяна Аляксандраўна Ждановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1998 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар |
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯе бацькі простыя сяляне. Бацька — Аляксандр Іванавіч Яўсейчык нарадзіўся ў 1888 годзе каля Блоні, закончыў Ігуменскае 4-класнае народнае вучылішча, працаваў памочнікам ляснічага Цэльскага лясніцтва, памёр у 1958 годзе. Маці — Агрыпіна Мікалаеўна Яўсейчык (нар. 1889) была хатняй гаспадыняй, памерла на 94-м годзе жыцця.
Таццяна Аляксандраўна вучылася ў Талькаўскай школе, якую скончыла ў 1934 годзе. У 1935 годзе паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1940 годзе па заканчэнні інстытута працавала ў Мінску ўрачом. Выйшла замуж за Ждановіча Аляксандра, які быў родам з Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У тым жа годзе ў іх нарадзіўся сын Яўген. Летам 1941 года Аляксандр паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў політэхнічным інстытуце, маладыя спецыялісты збіраліся ехаць у Акадэмію навук у Маскву. Але пачалася вайна, і мужа выклікалі ў ваенкамат. Памёр Аляксандр пад Смаленскам.
Адразу як пачалася вайны Таццяна Аляксандраўна з сынам пераехала з Мінска ў Тальку да бацькоў. У час вайны маладая доктарка лячыла людзей, дапамагала партызанам: перадавала медыкаменты. Вясной 1943 г. была арыштавана па падазрэнню ў сувязі з партызанамі і знаходзілася ў гестапа горада Асіповічы.
Пасля вайны Таццяна ў 1945 годзе выйшла замуж за Фёдара Іосіфавіча Панчоху (нар. 1913), у іх нарадзілася двое дзяцей: Людміла (1946 год) і Уладзімір (1949 год). Працавала ўрачом у Лапіцкай бальніцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1948 годзе Таццяна пераяжджае ў Тальку, у хату бацькоў, дзе працуе ўрачом Талькаўскага спецыяльнага дзіцячага дома. З 1950 года працавала загадчыцай Талькаўскай участковай бальніцы.
У 1980 годзе Таццяна Аляксандраўна перанесла інфаркт, а пасля інсульт. Па гэтай прычыне пераехала ў Мінск, дзе памерла ў 1998 годзе[1][2].
Узнагароды
правіцьУ 1960 годзе прысвоена званне заслужанага ўрача БССР — за заслугі ў галіне аховы здароўя. Падзяка за добрую працу (1960). У 1984 годзе была ўстаноўлена персанальная пенсія рэспубліканскага значэння ў размеры 132 рублі. Была ўзнагароджана Ганаровымi граматамi Вярхоўнага Савета, Мiнiстэрства аховы здароўя БССР i СССР. Узнагароджана медалём «За працоўную азднаку».
Цікавыя факты
правіць- У хаце Яўсейчыкаў (бацькоў Таццяны) летам 1933 i 1934 адпачываў Якуб Колас, дзе да яго прыязджалі такія вядомыя пісьменнікі, як З. Бядуля, П. Броўка, П. Глебка. Разам з Якубам Коласам Таццяна хадзіла ў грыбы і добра ведала яго сям’ю. У тыя часы, калі Таццяна Аляксандраўна вучылася ў інстытуце, жыла ў яго на кватэры ў Мінску. У 1985 г. да яе ў госці прыязджаў старэйшы сын Якуба Коласа — Даніла Міцкевіч[3].
- Пры Талькаўскай участковай бальніцы быў артыстычны гурток у якім была і Таццяна. Ён ставіў спектаклі ў Талькаўскім клубе: «Несцерка» і «Паўлінка». Ездзілі з канцэртамі ў Мар’іну Горку і па розных вёсках, дзе Таццяна Аляксандраўна чытала лекцыі пра медыцыну, а пасля лекцыі ігралі спектакль, спявалі[4][5].
- У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ёсць экспазіцыя прысведчаная Таццяна Аляксандраўна Ждановіч.
Зноскі
- ↑ http://old.talka.info/zhdanovich1.html Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ https://www.sb.by/articles/tatyana-i-talka.html
- ↑ http://old.talka.info/kolas.html Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ http://old.talka.info/zhdanovich.html Архівавана 17 красавіка 2019.
- ↑ http://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=4 Архівавана 27 красавіка 2019.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Ільініч Н. В. «ТАЛЬКА І НАВАКОЛЛІ» —Мн., 2004 г.
- Гурин Н. А., Злобич А. И. Пуховщина помнит… Воспоминание о войне и последующих годах. Книга 3 Минск А. Н. Вараксин 2006 г. 312+16 с.с., фотографии обложка, обычный формат. (ISBN 985-6822-19-X / 985682219).