Інфаркт
Інфаркт (лац. infarcire - начыняць, набіваць) — амярцвенне (некроз) органа з прычыны недахопу кровазабеспячэння. Прычыны інфаркту: трамбоз, эмбалія, працяглая спазма артэрый і функцыянальнае перанапружанне органа ва ўмовах гіпаксіі пры недастатковасці калатэральнага кровазвароту.
Тэрмін выкарыстоўваецца і ў дачыненні да ўсіх метабаліт-актыўных органаў, аднак найбольш часта ва ўжыванні сустракаюцца:
- інфаркт міякарда
- інфаркт мозгу (ішэмічны інсульт)
- інфаркт ныркі
- інфаркт селязёнкі