5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння

5-я асо́бная брыга́да спецыя́льнага прызначэ́ння (5-я абрспп, вайсковая часць № 89417) — ваеннае фарміраванне УС СССР і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
Нарукаўны знак 5-й асобнай брыгады
Гады існавання з 1963 г.
Краіна  СССР
 Беларусь
Уваходзіць у Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып брыгада
Дыслакацыя Мар’іна Горка
Удзел у Афганская вайна (1979—1989), Карабахскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Знакі адрознення
jubilee badge for the 50th anniversary of the USSR
Камандзіры
Дзеючы камандзір Дзмітрый Леанідавіч Быконя
Вядомыя камандзіры Уладзімір Віктаравіч Барадач

Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд

правіць

Фарміраванне часці

правіць

Падставай для фарміравання брыгады стала дырэктыва Генштаба УС СССР № 140547 ад 19 ліпеня 1962 года. Згодна з ёй у складзе Беларускай вайсковай акругі трэба было сфармаваць 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння.

Месцам дыслакацыі брыгады выбралі горад Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Аснову афіцэрскага складу брыгады склалі афіцэры, якія скончылі гадавыя курсы Ваенна-дыпламатычнай акадэміі і афіцэры, што служылі ў разведвальных падраздзяленнях Беларускай ваеннай акругі. Таксама для камплектацыі радавога складу былі адпраўлены радавыя тэрміновай службы, якія адслужылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння не менш за два гады. Усяго ў першапачатковы склад брыгады ўвайшло 137 чалавек.

Днём заснавання часткі лічыцца 1 студзеня 1963 года[1].

Станаўленне і развіццё брыгады

правіць

З вясны 1963 года асабісты склад брыгады асвойваў паветрана-дэсантную падрыхтоўку і здзяйсняў парашутныя скачкі з самалётаў Ан-2, Ан-12 і Лі-2.

19 лістапада 1964 года начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі генерал-лейтэнант Мікалай Агаркаў уручыў камандзіру брыгады палкоўніку Кавалеўскаму баявы сцяг.

Да 1965 годзе брыгада была ўкамплектавана па штаце мірнага часу і прызнана адказваючай патрабаванням баявой гатоўнасці.

У маі 1968 года ў штаце брыгады сфарміравана спецыяльная рота мініравання.

У перыяд з 1975 па 1982 гады брыгада атрымлівала ад камандавання на ўсіх выніковых праверках і вучэннях ацэнку «выдатна».

У 1978 годзе брыгада атрымала статус «асобнай». Поўнае яе імя стала: 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.

У 1970-1980-я гады на базе брыгады праходзілі выпрабаванні найноўшага ўзбраення і рыштунку для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

У складзе 5-й абрспп упершыню сярод аднатыпных брыгад з’явілася унікальнае падраздзяленне — асобная рота спецыяльнага прызначэння. Асабісты склад гэтай роты складаўся выключна з афіцэраў і прапаршчыкаў. Асноўнай задачай роты ў выпадку поўнамаштабных баявых дзеянняў была дастаўка і ўстаноўка партатыўных ядзерных зарадаў на стратэгічныя аб’екты праціўніка.

У 1989 годзе з асабістага дазволу Міністра абароны СССР ваеннаслужачым асобнай роты спецыяльнага прызначэння дазволена мець нарукаўны знак — чорная ліса і нагрудны знак, што з’яўлялася для УС СССР унікальнай з’явай. Лічылася, што ўзровень падрыхтоўкі дадзенай роты адпавядаў падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Вымпел» КДБ СССР.

Да пачатку 1984 года ваеннае кіраўніцтва СССР прыняла рашэнне аб ліквідацыі каналаў пастаўкі ўзбраенняў і боепрыпасаў групоўкам афганскіх маджахедаў. Патрэбна было ўзяць пад кантроль караванныя дарогі і сцежкі, якія злучаюць Афганістан і Пакістан. Разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі не спраўляліся з функцыямі па знішчэнні караванаў, якія забяспечвалі маджахедаў, паколькі яны не адпавядалі колькасці разведвальных падраздзяленняў і аддаленасці многіх караванных сцежак ад гарнізонаў, да якіх яны прыпісваліся. Таксама разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі павінны былі ажыццяўляць разведку для сваіх палкоў і брыгад.

З’явіўся план стварэння так званай прыгранічнай зоны «Заслона» па лініі Джалалабад — Газні — Кандагар. З яе дапамогай камандаванне 40-й арміі планавала перакрыць каля 200 караванных маршрутаў, па якіх маджахеды вазілі з Пакістана зброю і боепрыпасы. У гэтай сітуацыі ваеннае кіраўніцтва СССР накіравала ў лютым два наяўныя на тэрыторыі Афганістана атрады спецыяльнага прызначэння на прыгранічныя да Пакістану ўчасткі: 154-ы ааспп — у Джалалабад, 177-ы ааспп — у Газні. Па выніках гадавой дзейнасці гэтых атрадаў выявілася неабходнасць ўвядзення дадатковых спецпадраздзяленняў.

15-й абрспп у лютым трэба было ўвайсці ў Афганістан і ўстаць штабам у г. Джалалабад правінцыі Нангархар. Перадыслакацыя скончылася да сакавіка 1985 года.

У сувязі з тым, што 15-я абрспп, як і астатнія злучэнні спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі СССР, былі кадрыраванымі (няпоўнага складу), у яго склад увайшлі атрады сфармаваныя ў розных брыгадах[2].

Кіраўніцтвам УС СССР было прынята рашэнне аб фармаванні на базе 5-й абрспп 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння (334-й ааспп), які ў далейшым павінен быў увайсці ў склад 15-й абрспп.

Дырэктыва Генштаба УС СССР аб фармаванні атрада выйшла 7 снежня 1984 года. Фарміраванне атрада адбылося ў перыяд з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года. Для камплектавання 334-га ааспп акрамя ваеннаслужачых самой 5-й абрспп былі прыцягнутыя ваеннаслужачыя з іншых фармаванняў спецыяльнага прызначэння: 2-й абрспп, 4-й абрспп, 8-й абрспп, 14-й абрспп, 22-й абрспп і 1071-га вучэбнага палка.

У перыяд з 17 па 29 сакавіка атрад здзейсніў марш з г. Чырчык Узбекскай ССР у г. Асадабад, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кунар на ўсходзе Афганістана.

29 сакавіка 1985 года 334-ы ааспп (вайсковая часць 83506) увайшоў у склад 15-й абрспп. Атрад атрымаў умоўную назву 5-ы асобны мотастралковы батальён і пазыўны «Тарыф». 21 красавіка 334-ы ааспп удзельнічаў у першым самастойным рэйдзе, у ходзе якога з-за неспрактыкаванасці камандзіраў падраздзяленняў і грубых памылак, дапушчаных камандаваннем атрада, панёс цяжкія страты[3].

У перыяд з сакавіка 1985 па май 1988 года 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння здзейсніў 250 баявых выхадаў, у якіх было знішчана каля 3.000 маджахедаў.

Удзел 5-й абрспп у лакальных канфліктах на тэрыторыі СССР

правіць

У перыяд з 24 студзеня па 3 сакавіка 1990 года брыгада практычна ў поўным складзе (805 чалавек) удзельнічала ў баявых дзеяннях па нейтралізацыі членаў незаконных узброеных фарміраванняў у Армянскай ССР падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту[4][5].

Злучэнне ва Узброеных Сілах Беларусі

правіць

31 снежня 1992 года 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння перайшла пад юрысдыкцыю Рэспублікі Беларусь і ўвайшла ў склад яе узброеных сіл.

12 верасня 2002 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў камандзіру 5-й абрспп новы баявы сцяг наўзамен савецкага.

У 2008—2011 гадах байцы венесуэльскага камандас DISIP неаднаразова наведвалі Беларусь, дзе прайшлі курс падрыхтоўкі ад БФСТ «Дынама» і 5-й брыгады спецпрызна[6].

Па некаторых даных, у 2011 годзе былыя ваеннаслужачыя 334-га асобнага атрада 5-й брыгады прымалі ўдзел у лівійскім канфлікце[7][8].

У 2013 годзе брыгада ўдзельнічала ў сумесным з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі ваенным вучэнні «Захад‑2013».

У 2014—2015 гадах на базе 5-й брыгады і Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ «Дынама» праходзілі падрыхтоўку байцы сіл спецыяльных аперацый Нігерыі[9][10][11].

Падаўленне пратэстаў 2020 года і забойства Генадзя Шутава

правіць

У жніўні і восенню 2020 года ваеннаслужачыя 5-й брыгады ўдзельнічалі ў сілавых разгонах мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь[12][13][14]. Удзел ваеннаслужачых 5-й брыгады быў афіцыйна пацверджаны ў лютым 2021 года на судзе над двума пратэстуючымі. Капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын разам з прыкладна 20 іншымі вайскоўцамі ССА УС РБ ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020 года і застрэлілі Генадзя Шутава, прычым на судзе Гаўрылаў сцвярджаў, што цэліўся Шутаву ў левае перадплечча[15][16][17][18].

Камандзіры

правіць

Спіс камандзіраў 5-й абрспп[19][20]:

  • Іван Іванавіч Кавалеўскі: 1962—1966;
  • Іван Антонавіч Каваленка: 1966—1968;
  • Генадзь Пятровіч Еўтушэнка: 1969—1972;
  • Валянцін Аляксандравіч Карташоў: 1973—1976;
  • Яўген Іванавіч Фалееў: 1976—1979;
  • Рыгор Ананьевіч Колб: 1979—1982;
  • Эдуард Міхайлавіч Іваноў: 1982—1984;
  • Юрый Аляксандравіч Сапалаў: 1984—1987;
  • Дзмітрый Міхайлавіч Герасімаў: 1987—1988;
  • Уладзімір Віктаравіч Барадач: 1988—1991;
  • Іван Міхайлавіч Крот: 1991—1992;
  • Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч: 1992—1995;
  • Іван Багуслававіч Вільчкоўскі: 1995—1999;
  • Аляксандр Прохаравіч Чмыроў: 1999 — 27 студзеня 2003;
  • Георгій Самуілавіч Злацін: 2003—2005;
  • Павел Віктаравіч Ціханаў: 2005—2007;
  • Уладзімір Васільевіч Карук: 2007—2010;
  • Аляксандр Навуменка: 2010—2012;
  • Сяргей Алегавіч Сімкін: 2012—2014[21];
  • Аляксей Міхайлавіч Папоў: з 2014;
  • Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук: 2017 — снежань 2020;
  • Аляксей Фарытовіч Хузяхметаў: са снежня 2020 года;
  • Дзмітрый Леанідавіч Быконя: з 2023 года.

Галерэя

правіць

Былая вайсковая частка, некалькі будынкаў якой было перададзенна 5-й брыгадзе.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. — ISBN 978-5-699-55864-3.
  • 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. + 48 с. цв. вкл. — (серия «Библиотека разведчика»). — Тираж 1800 экз. — ISBN 978-5-93165-239-9.

Спасылкі

правіць

Зноскі

  1. 5-я отдельная бригада специального назначения. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Спецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап) Архівавана 2 мая 2014.
  3. 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2015. Праверана 25 мая 2017.
  4. 5-я отдельная бригада специального назначения ВС Беларуссии Архівавана 13 лютага 2016.
  5. Спецназ — Надёжный Щит Родной Страны Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Визит Commandos Disip в Минске. Disip in Minsk Часть 1 — Видео на Youtube
  7. Александр Коц, Дмитрий Стешин. «На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны». www.kp.ru (6 красавіка 2011). Праверана 10 чэрвеня 2019.(недаступная спасылка)
  8. «Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск». www.ria.ru (2 лютага 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  9. Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018. — Центр специальной подготовки Республики Беларусь
  10. Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)
  11. Снайперские винтовки
  12. Лукашенко заявил об использовании ССО для наведения порядка в стране (руск.). Sputnik Беларусь. Праверана 10 лістапада 2020.
  13. В разгоне протестов принимают участие офицеры спецназа Минобороны в штатском? (руск.). Наша Ніва. Праверана 10 лістапада 2020.
  14. На улицах Минска появились внедорожники, которые есть только у Сил спецопераций. Разобрались в вопросе (руск.)(недаступная спасылка). 21.by. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 10 лістапада 2020.
  15. На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў . Радыё Свабода (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  16. На суде по делу Шутова стало известно, кто отдал приказ использовать вооруженных военнослужащих во время протестов в Бресте (руск.). Наша Ніва (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  17. «Хотел выстрелить в предплечье». Военнослужащий, застреливший 11 августа Геннадия Шутова, дал показания в суде (руск.). Наша Ніва (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  18. «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава . Радыё Свабода (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  19. Сайт 5-й обрспн Архівавана 3 ліпеня 2014.
  20. Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. 
  21. Одна пятёрка на двоих Архівавана 6 ліпеня 2017.