Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
19 студзеня 1953 (70 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пас. Бягомль Бягомльскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр.
Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь.
З 1979 па 1982 год праходзіў службу на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» II і III ступені, дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.