Бягомльскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бяго́мльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бягомль.

Бягомльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Бягомль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
20 чэрвеня 2013
Дата скасавання 27 верасня 1938
Насельніцтва (2019) 3 906
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2157
Паштовыя індэксы 211730
Код аўтам. нумароў 2

Асноўныя звесткі правіць

Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім узвышшы. Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ рака Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына. У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера. Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск M3. У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.

На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка[1], спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Бягомльскага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года Бягомльскі пассавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Асаўскога сельсавета, у склад Юхнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[2]. 18 лютага 1964 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Юхнаўскага сельсавета.

20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (40 населеных пунктаў, без Бягомля) — 2025 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 3906 чалавек[6].

Крыніцы правіць

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.