Асаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці БССР

Асаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Асавы.

Асаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Докшыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Асавы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бягомльскага пассавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.