334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння
334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — ваеннае фарміраванне УС СССР. Створана на базе 5-й брыгады СпП, але большы час з’яўлялася часткай 15-й брыгады СпП.
334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння | |
---|---|
Гады існавання | з 1984 па 1988 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | ГРУ СССР |
Уваходзіць у |
5-я брыгада СпП (з 1984 па 1985, 1988) 15-й брыгады СпП (з 1985 па 1988) |
Тып | спецпрызн |
Дыслакацыя |
Мар’іна Горка (з 1984 па 1985, 1988) Асадабад (з 1985 па 1988) |
Удзел у | Афганская вайна (1979—1989) |
Атрад удзельнічаў у Афганскай вайне, дзе стаў самай мабільнай і баяздольнай адзінкай АКСВА[1]. Быў першым падраздзяленнем, якое пакінула зону канфлікту ў рамках вываду савецкага кантынгенту ў 1988—1989 гадах[2].
Стварэнне
правіцьДа пачатку 1984 года кіраўніцтва УС СССР прымае рашэнне аб стварэнні прыгранічнай зоны «Заслона» , мэтай якой стала знішчэнне караванаў, што забяспечвалі афганскіх маджахедаў зброяй і боепрыпасамі з Пакістана і Ірана. Для правядзення аперацыі ў зону баявых дзеянняў уводзяцца 2 асобныя брыгады спецыяльнага прызначэння (15-я і 22-я ). Задачай іх з’яўлялася блакаванне караванных шляхоў на вялікім участку ў памежжы ля афгана-пакістанскай мяжы і часткова ў паўднёвай частцы афгана-іранскай мяжы. Для гэтага брыгады былі раззасяроджаны асобнымі атрадамі (батальёнамі) па прыгранічных правінцыях[3].
Адным з такіх стаў 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ГРУ, сфармаваны на падставе дырэктывы Генеральнага Штаба УС СССР ад 7 снежня 1984 года. Фарміраванне падраздзялення ажыццяўлялася з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года на базе 5-й асобнай брыгады спецназа ў горадзе Мар’іна Горка. У склад падраздзялення ўвайшлі вайскоўцы з Беларускай, Ленінградскай, Далёкаўсходняй, Прыкарпатскай і Сярэднеазіяцкай ваенных акругаў. Пасля завяршэння камплектацыі атрад быў перададзены ў склад Туркестанскай ВА (горад Чырчык, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР)[1].
Афганістан
правіцьУ перыяд з 17 па 29 сакавіка 1985 года атрад перадыслакаваны ў Асадабад (правінцыя Кунар, Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан)[1]. Для захавання сакрэтнасці ён маскіраваўся пад 5-ы асобны мотастралковы батальён[4].
Лагер фарміравання знаходзіўся ў цясніне, па якой працякала рака. Базу, размешчаную на астраўку, маджахеды неаднаразова абстрэльвалі з бліжэйшых гор[5].
Аб дзейнасці байцоў 334-га ўдзельнік канфлікту Сяргей Казлоў адзначыў наступнае[5]:
З-за таго, што правінцыя Кунар адрознівалася высакагор’ем і тым, што практычна ўсе караванныя маршруты праходзілі па своеасаблівым ланцугу ўмацаваных раёнаў маджахедаў, атрад выкарыстаў уласцівую толькі яму тактыку. [....] Атрад адпрацаваў тактыку штурмавых дзеянняў і раптоўных налётаў на ўмацаваныя раёны і асобныя іх элементы. З-за таго, што абраная тактыка была вельмі рызыкоўнай, страты ў гэтым атрадзе былі найбольш высокімі. |
За час сваёй місіі ў рэгіёне падраздзяленне знішчыла амаль усе аб’екты праціўніка. Вайскоўцамі здзейснена больш за 250 баявых выхадаў. Пры гэтым знішчаны 2851 мяцежнік і вялікая колькасць узбраенняў. Каля 20 лідараў паўстанцаў трапілі ў палон[1]. Уласныя страты склалі 104[6]—105[7] чалавекі забітымі, цяжка параненымі — 124, лёгка параненымі — 196[8]. Самым крывавым стаў бой 21 красавіка 1985 года ў Мараварскай цясніне , калі загінулі 29 спецназаўцаў.
15 мая 1988 года атрад пакінуў Афганістан і вярнуўся ў Мар’іну Горку[1].
Камандзіры
правіцьПадчас удзелу ў замежнай кампаніі атрад узначальвалі[1]:
- Віктар Цярэнцьеў (сакавік—май 1985);
- Міхаіл Міхайла (май–ліпень 1985);
- Рыгор Быкаў (ліпень 1985 — май 1987);
- Аляксандр Клачкоў (чэрвень—лістапад 1987);
- Уладзіслаў Гілуч (лістапад 1987 — май 1988).
Постсавецкі перыяд
правіць6 красавіка 2011 года выдавецтва «Камсамольская праўда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку прыхільнікаў Муамара Кадафі беларускіх ваенных саветнікаў. У прыватнасці, рэдакцыя пісала[9]:
Прысутнічаюць у краіне і супрацоўнікі беларускага ГРУ. Большай часткай гэта афіцэры былога 334-га атрада спецназа, дыслакаванага ў Мар’інай Горцы пад Мінскам. Але ўсе яны заключалі індывідуальныя кантракты з лівійскімі ўладамі і атрымлівалі фінансаванне менавіта ад іх. |
Праз некалькі месяцаў паўстанцы ўзялі ў палон Вячаслава Качура, былога начальніка штаба 334-га атрада[10].
Зноскі
- ↑ а б в г д е История отряда Архівавана 28 кастрычніка 2022.
- ↑ Александр Макаров. 30 лет назад в Марьиной Горке на базе 5–й отдельной бригады специального назначения был сформирован 334–й отдельный отряд специального назначения // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 28 июля 2015
- ↑ Спецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап) Архівавана 2 мая 2014 года.
- ↑ Вікенцій Ключнік.Тут пачынаўся спецназ // Звязда : газета. — 5 снежня 2013.
- ↑ а б Асадабад. 334 ооСпН
- ↑ Книга Памяти Архівавана 28 кастрычніка 2022.
- ↑ Лара Навменова. Это спецназ, детка: корреспондент «ГП» побывала в войсковой части, воевавшей в Афганистане // Гомельская праўда : газета. — 23 мая 2015.
- ↑ Историческая справка по 334 отдельному отряду специального назначения (ООСпН
- ↑ На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
- ↑ Белорус больше шести лет находится в ливийском плену Архівавана 22 кастрычніка 2021.