Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (арм.: Հայկական Խորհրդային Սոցիալիստական Հանրապետություն) — адна з саюзных рэспублік СССР. Праіснавала з 30 снежня 1922 года па 30 жніўня 1991 года.

Унітарная дзяржава (19201922)
Рэспубліка ў складзе СССР (19221991)
Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
арм.: Հայկական Խորհրդային Սոցիալիստական Հանրապետություն
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: ««Պրոլետարներ բոլոր երկրների, միացե՜ք։»»
Гімн: Гімн Армянскай ССР
< 
 >
29 лістапада 1920 — 25 снежня 1991

Сталіца Ерэван
Мова(ы) армянская, руская
Афіцыйная мова армянская мова і руская
Грашовая адзінка савецкі рубель
Плошча 29,8 тыс. км²
15-я у СССР
Насельніцтва 3,287 тыс. чал.
13-я у СССР
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Часавыя паясы +4
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1958 Ордэн Леніна  — 1968 Ордэн Леніна  — 1978 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1970 Ордэн Дружбы народаў  — 1972
Кіраўнікі дзяржавы
Старшыня Ваеннага рэвалюцыйнага камітэта
 • 1920 першы - Саркіс Іванавіч Кас’ян
Старшыня Вярхоўнага Савета
 • 1990 апошні - Лявон Акопавіч Тэр-Петрасян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Армянскай ССР

Афіцыйная назва

правіць

У 1922—1927 гадах афіцыйная назва рэспубліка гучала па-руску як «Социалистическая Советская Республика Армения», а па-армянску «Аястані Соцыалістакан Хорэрдайін Анрапетуцюн». Затым назва была зменена на «Армянская ССР», адпаведна ў армянскай назве форма «аястані» («Арменіі») была зменена на прыметнік «айкакан» («армянская»), акрамя таго, словы «савецкі» і «сацыялістычны» памяняліся месцамі. Афіцыйная назва Армянскай ССР на рускай мове далей не змянялася, але армянская назва змянілася яшчэ два разы, разам з афіцыйна змененым перакладам на армянскую мову тэрмінаў «савецкі» і «рэспубліка». У 1940 годзе ў якасці пераклада абодвух тэрмінаў замест армянскіх калек былі узяты прамыя запазычанні, і назва была зменена на «Айкакан Советакан Соцыалістакан Рэспубліка». У 1966 годзе быў адноўлены ранейшы тэрмін для «рэспублікі» (для «савецкі» застаўся русізм), і ў канчатковай рэдакцыі назва рэспублікі выглядала як «Айкакан Советакан Соцыалістакан Анрапетуцюн».

Узнагароды

правіць

Армянская ССР была ўзнагароджана трыма ардэнамі Леніна (1958, 1968, 1978), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970) і ордэнам Дружбы народаў (1972).

Гісторыя Армянскай ССР

правіць

Армянская ССР была абразавана 29 лістапада 1920 года.

У яе склад былі ўключаны наступныя тэрыторыі былой Расійская імперыі:

  • 5 уездаў Эрыванскай губерні — Александропальскі, Нор-Баязецкі, Эчміадзінскі, Эрыванскі, Шарура-Даралагезскі, а таксама
  • частка Зангезурскага ўезда Елізаветпальскай губерні,
  • Дыліжанская цясніна Казахскага ўезда, а таксама Краснасельскі раён і Гедзікчайскі басейн Елізаветпальскай губерні,
  • раён Агбаба (пазней раён Амасія) Карскай вобласці,
  • вобласць Лоры-Памбак Тыфліскай губерні.

З 12 сакавіка 1922 года з'яўлялась часткаю Закаўказскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЗСФСР). З 30 снежня 1922 года ў складзе ЗСФСР уваходзіць у СССР. З 5 снежня 1936 года ўваходзіла непасрэдна ў склад СССР як саюзная рэспубліка.

23 жніўня 1990 года Вярхоўны Савет Армянскай ССР прыняў «Дэкларацыю аб незалежнасці Арменіі», якая адзначыла пачатак працэса сцверджання незалежнай дзяржаўнасці. Было аб'яўлена, што на ўсей тэрыторыі Рэспублікі Арменія дзейнічаюць толькі Канстытуцыя і законы Рэспублікі Арменія. Таксама было аб'яўлена аб стварэнні Ўзброенных Сіл Арменіі.

17 сакавіка 1991 года Арменія перашкодзіла правядзенню рэферэндума аб захаванні СССР на тэрыторыі рэспублікі.

21 верасня 1991 года быў праведзены рэферэндум аб выхадзе са складу СССР: «Ці згодны вы, каб Рэспубліка Арменія была незалежнай дэмакратычнай дзяржавай па-за складам СССР?»[1]. Большасць грамадзян, якія мелі выбарчае права, адказалі на гэтае пытанне сцвярджальна[2].

23 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Арменіі па выніках рэферэндума зноў абвясціў незалежнасць Арменіі.

Армянская ССР фармальна заставалася ў складзе СССР да яго распаду 26 снежня 1991 года, паколькі не былі да канца выкананыя працэдуры, прадугледжаныя Законам СССР «Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР» ад 3 красавіка 1990 года[3].

Культура Армянскай ССР

правіць

У Армянскай ССР выходзілі рэспубліканскія газеты «Советакан Аястан» (на армянскай мове), «Камуніст» (на рускай мове), «Савет Эрменістаны» (на азербайджанскай мове) и «Рыа Таза» (на курдскай мове).

Кіраўнікі Армянскай ССР

правіць
Першы сакратар ЦК Кампартыі Арменіі Перыяд на пасадзе
Аліханян, Геворк Саркісавіч 1920—1921
Лукашын, Сяргей Лук'янавіч 1921—1922
Іоанісян, Ашот Гарэгінавіч 1922—1927
Асепян, Гайк Александравіч 1927—1928
Кастанян, Айказ Аркадзевіч 1928—1930
Ханджан, Агасі Гевондавіч 1930—1936
Аматуні, Аматуні Семёнавіч 1936—1937
Аруцінаў, Грыгорый Арцёмавіч 1937—1953
Таўмасян, Сурэн Акопавіч 1953—1960
Зарабян, Якаў Мікітавіч 1960—1966
Качынян, Антон Ервандавіч 1966—1974
Дземірчан, Карэн Серобавіч 1974—1988
Аруцюнян, Сурен Гургенавіч 1988—1990
Маўсесян, Уладзімір Мігранавіч 1990—1990
Пагасян, Сцяпан Карапетавіч 1990—1991
Саркісян, Арам Гаспаравіч 1991—1991


Кіраўнік дзяржавы Перыяд на пасадзе Назва пасады
Кас'ян, Саркіс Іванавіч 1920—1921; 1928—1930 Старшыня Ваеннага рэвалюцыйнага камітэта
Мяснікян, Аляксандр Фёдаравіч 1921—1922 Старшыня Совнаркама
Амбарцумян, Саркіс Саакавіч 1922—1925 Старшыня ЦІК
Карынян, Арташэс Баласіевіч 1925—1928 Старшыня ЦІК
Ананян, Армен Арцёмавіч 1930—1933 Старшыня ЦІК
Марцыкян, Серго Мікалаевіч 1933—1936 Старшыня ЦІК
Анесаглян, Геворг Сарыбекавіч 1936—1937 Старшыня ЦІК
Папян, Мацак Пятросавіч 1937—1938; 1938—1954 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Акопджанян, Хачык Місакавіч 1938—1938 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Арушанян, Шмавон Мінасавіч 1954—1963 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Аруцюнян, Нагуш Хачатуравіч 1963—1975 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Саркісаў, Бабкен Есаевіч 1975—1985 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Васканян, Грант Мушегавіч 1985—1990 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Тэр-Петрасян, Лявон Акопавіч 1990—1991 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета


Кіраўнік урада Перыяд на пасадзе Назва пасады
Лукашын, Сяргей Лук'янавіч 1922—1925 Старшыня Совнаркама
Амбарцумян, Саркіс Саакавіч 1925—1928; 1937—1937 Старшыня Совнаркама
Тэр-Габрыэлян, Саак Мірзоевіч 1928—1935 Старшыня Совнаркама
Гулоян, Арам Арамавіч 1935—1937 Старшыня Совнаркама
Пірузян, Арам Сяргеявіч 1937—1945 Старшыня Совнаркама
Саркісян, Агасі Саламонавіч 1945—1947 Старшыня Савета Міністраў
Карапецян, Саак Карапетавіч 1947—1952 Старшыня Савета Міністраў
Качынян, Антон Ервандовіч 1952—1966 Старшыня Савета Міністраў
Мурадзян, Бадал Амаякавіч 1966—1972 Старшыня Савета Міністраў
Арзуманян, Грыгорый Агафонавіч 1972—1976 Старшыня Савета Міністраў
Саркісян, Фадзей Тачатавіч 1977—1989 Старшыня Савета Міністраў
Маркар'янц, Уладзімір Сурэнавіч 1989—1990 Старшыня Савета Міністраў
Манукян, Вазген Мікаэлавіч 1990—1991 Старшыня Савета Міністраў

Армянская ССР у філатэліі

правіць

Зноскі

  1. Референдум: точки над «I» Архівавана 4 красавіка 2015. // Расійская газета, 21 верасня 1991, № 197 (243).
  2. Армения тоже стала независимой Архівавана 4 красавіка 2015. // Звесткі, 23 верасня 1991, № 227 (23493).
  3. О проекте Конституции Российской Советской Федерации

Спасылкі

правіць