Карская вобласць
Герб![]() | |
Цэнтр | Карс |
Утворана | 1878 |
Плошча | 16 630,7 вёрстаў² |
Насельніцтва | 290 654[1] |
Карская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі (1878—1917 гг.) у паўднёва-заходняй частцы Закаўказзя. На поўначы межавала з Кутаіскай і Тыфліскай губернямі, на ўсходзе — з Эрыванскай губерняй, на поўдні — з Эрзерумскім вілаетам Асманскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карс.
Сёння на былой тэрыторыі Карскай вобласці знаходзіцца тры турэцкія правінцыі (ілы): Карс, Эрзурум і Ардахан.
Фізіка-геаграфічная характарыстыкаПравіць
Плошча — 16 473 кв. вёрстаў, ці 18 646,6 кв. км.
Рэльеф галоўным чынам гарысты; нізінныя толькі даліны рэк Аракса, Карс-чаю і інш. Горы (6—10 т. футаў) утвараюць плато, пакрытыя пашамі. Глеба ўрадлівая, бясплодныя камяністыя прасторы нязначныя.
Рэкі прыналежаць басейнам Куры, Аракса і Чароха, з іх найболей значная — Аракс (у вобласці каля 140 вёрстаў), з азёр самае вялікае — Чалдыр (75 кв. вёрстаў) у паўночнай частцы вобласці на вышыні 6522 футаў.
Зноскі
- ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г.. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012.
ЛітаратураПравіць
- Библиотека Царское Село, книги по истории Карсской области, PDF
- Карсская область // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- Энциклопедия «Геноцид.ру» (руск.) . genocide.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 3 мая 2015.