Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жодзіна)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Маскоўскай, побач са Свята-Міхайлаўскай царквой[1].

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
54°05′34″ пн. ш. 28°20′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жодзіна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Жодзінскае благачынне
Сайт arhistratig.by
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Архітэктура правіць

Цэнтрычны крыжовы ў плане 2-павярховы будынак, накрыты паўвальмавымі дахамі і ўзняты на высокі бутавы цокальны паверх. На іх перакрыжаванні ўзведзены 4-гранны барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычнай шыі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі арачнымі прасламі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём, да якога вядзе лесвічны каскад[2].

Зноскі

Спасылкі правіць