Свята-Міхайлаўская царква (Жодзіна)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
54°05′37″ пн. ш. 28°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жодзіна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне Жодзінскае благачынне 
Map

Гісторыя правіць

 

Пабудавана ў 1991 г. на месцы аднайменнага храма 1864 г.

Архітэктура правіць

У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі храма пакладзены традыцыі царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — дынаміічным і рытмічным нарастаннем прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Але ў аснове прасторавай дынамікі — рытм 2-гранных шчытоў 2-схільных дахаў, цэнтральны з якіх пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Больш дэкарыравана і канструкцыйна лёгка вырашаны 3 уваходныя ганкі пад 2-схільнымі навісямі на разных стойках і з балюстраднымі агароджамі. Храм упрыгожаны абразом «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (мастак А. Марачкін)[1].

Зноскі

Спасылкі правіць