Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву
Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву — помнік у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці Беларуси.
Помнік | |
Помнік Пятру Іванавічу Купрыянаву | |
---|---|
![]() | |
54°05′56″ пн. ш. 28°18′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Жодзіна |
Скульптар | Б. Івонцьеў |
Архітэктар | Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата пабудовы | 1965 год |
Вышыня | 2,5 м |
Матэрыял | бетон, граніт і медзь |
Гісторыя
правіцьПомнік Герою Савецкага Саюза Пятру Іванавічу Купрыянаву ўстаноўлены ў горадзе Жодзіна ў 1965 годзе. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар В. Занковіч, Л. Левін.
Апісанне помніка
правіцьПомнік зроблены з бетону, вышыня стэлы 2,5 м, блокаў 1 м. Уяўляе сабой стэлу з рэльефнай выявай. Фігура трактавана ўмоўна. Парывісты рух наперад сімвалізуе перакананасць, самаахвярнасць. Архітэктурнае абрамленне помніка нагадвае сцяг. Побач са стэлай пастаўлены 2 блокі з надпісамі-прысвячэннямі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Памятник Герою Советского Союза Петру Куприянову // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 77—79.
- Помнік Купрыянаву Пятру Іванавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мінск, 1987. Кн. 2. — С. 203.