Цэнтральная гарадская бібліятэка (Жодзіна)

Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна (руск.: Центральная городская библиотека г. Жодино) — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна Мінскай вобласці.

Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна
Краіна Беларусь
Адрас пр-т Міру д. 21, Жодзіна, Мінская вобласць
Філіялы Бібліятэка сямейнага чытання
Фонд
Склад фонду Універсальны
Аб'ём фонду 150 тысяч
Доступ і карыстанне
Колькасць чытачоў 15 тысяч
Вэб-сайт libzhodino.by

Гісторыя правіць

Пачаткам і папярэднікам бібліятэкі ў Жодзіна стала чытальня, адкрытая ў 1921 г. на Маскоўскай вуліцы ў «чырвоным кутку» Жодзінскага сельсавета.

Першая бібліятэка адкрылася ў 1948 г. у драўляным клубе энергетыкаў на ГРЭС. На мяжы 40-50-х гадоў адкрываецца чытальня ў пасёлку машынабудаўнікоў (вул. 40 год Кастрычніка, д. 15), якая паклала пачатак завадской бібліятэцы, створанай у 1961 г. у Палацы культуры Беларускага аўтазавода.

Станаўленне гарадской бібліятэчнай сістэмы прыходзіцца на 60-70 гады мінулага стагоддзя. Гэта быў перыяд бурнага росту горада. Да сярэдзіны 60-х гадоў насельніцтва складала 8 тысяч чалавек, большасць з якіх былі дзеці і падлеткі, моладзь.

Дзіцячая бібліятэка адкрылася ў красавіку 1966 г. Першапачаткова яна размясцілася ў будынку кінатэатра «Юность», потым была пераведзена ў іншы будынак па Маскоўскай вуліцы — невялікі драўляны дом, у якім раней жыў настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы.

У 1968 г. была арганізавана гарадская бібліятэка для дарослых. Для яе стварэння быў выдзелены пакой у інтэрнаце «БелАЗа» плошчай 16 м2. Усё абсталяванне бібліятэкі складалася з 2 сталоў, 10 стэлажоў і 4 крэслаў.

У 1970 г. гарадскую бібліятэку размясцілі ў трохпакаёвай кватэры ў жылым доме па вуліцы 50 год Кастрычніка, 15. Былі адкрыты дзве залы абслугоўвання: абанемент і чытальная зала. Новым этапам у развіцці гарадской бібліятэкі з’явілася стварэнне ў 1978 г. цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (ЦБС) горада, у якую ўвайшлі тры бібліятэкі: цэнтральная гарадская, дзіцячая і філіял № 1 цэнтральнай бібліятэкі.

У 1982 г. дзіцячая бібліятэка атрымала новы будынак па праспекце Міра, 34. У гэтым жа годзе быў арганізаваны філіял № 2 па абслугоўванні дзяцей па вуліцы Савецкай.

У 1983 г. набыла сваё памяшканне і Цэнтральная гарадская бібліятэка. Яна размясцілася ў новым будынку па праспекце Міра, 21.

Даты і дасягненні правіць

1966 г. — арганізацыя дзіцячай бібліятэкі.

1968 г. — арганізацыя гарадской бібліятэкі для дарослых.

1978 г. — арганізацыя ЦБС.

1981 г. — пераезд дзіцячай бібліятэкі ў новы будынак па пр. Міру, 34 і арганізацыя філіяла № 2 па абслугоўванні дзяцей па вул. Савецкай.

1981 г. — ўзнагароджанне калектыву Ганаровай граматай ЦК ВЛКСМ.

1983 г., 1986 г. 1991 г., 1997 г. — узнагароджанне калектыву граматамі абласнога ўпраўлення культуры.

1998 г. — узнагароджанне дырэктара ЦБС Ганаровай граматай Беларускага фонду культуры.

1998 г. — узнагароджанне дырэктара ЦБС Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ.

2003 г. — арганізаваны Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

2005 г. — дырэктар ЦБС ўзнагароджана дыпломам пераможцы абласнога конкурсу «Прафесіяналізм і наватарства: шлях да поспеху» у намінацыі «За інавацыйныя пераўтварэнні арганізацыйнай структуры бібліятэкі, укараненне шырокага спектру біблііятэчных паслуг з выкарыстанем сучасных інфармацыйных тэхналогій»

2005 г. — аб’яўлена падзяка Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «За інавацыйныя пераўтварэнні арганізацыйнай структуры цэнтральнай бібліятэкі, укараненне шырокага спектру бібліятэчных паслуг з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогі».

2006 г. — ЦБС прызнана пераможцам штогадовага абласнога агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшы пакой адпачынку» сярод арганізацый культуры Мінскай вобласці і ўзнагароджана Ганаровай Граматай аблвыканкама.

2007 г. — указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дырэктару сеткі публічных бібліятэк за ўкараненне новых тэхналогій бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва прысуджана спецыяльная прэмія.

2020 г. — пераможца рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем».

Сучасны стан правіць

Літаратура правіць

  • Анискевич, Г. И. «Жодино: история и современность» / Г. И. Анискевич. — Минск :"Издательство «Белорусский Дом печати», 2003. — 343 с. : ил. — С. 194—197.

Спасылкі правіць