Аўтамабільныя дарогі Беларусі

(Пасля перасылкі з Дарогі Беларусі)

Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сегмент міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарта.

Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці з’яўляецца Дэпартамент «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясныя і інш.), у т. л. 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасць пазагарадскіх дарог з цвёрдым пакрыццём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнання: у еўрапейскіх краінах з развітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказчык роўны ў сярэднім 906 км.

Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамабільнага транспарту без перасячэнняў транспартных патокаў на адным узроўні называюцца аўтамагістралямі. Звычайна пракладваюцца ў абход гарадоў і прамысловых цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па пад’яздных дарогах.

Класіфікацыя аўтамабільных дарог

правіць
 
Схема асноўных аўтамабільных дарог Беларусі

У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння аўтамабільныя дарогі Беларусі падраздзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (еўрапейскай транспартнай сістэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забяспечваюць транспартныя сувязі:

Да мясцовых аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, што забяспечваюць транспартныя сувязі:

  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, а таксама гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў паміж сабой і з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі і прыстанямі па-за гарадской рысай;
  • месцаў масавага адпачынку, турызму, спартыўных комплексаў, курортаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лагераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання;
  • раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, размешчаных у сельскай мясцовасці, і садаводчых таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстання адносяцца аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрыгаспадарчых і тэхналагічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, іншых камунікацый і збудаванняў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых збудаванняў.

Асобую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстання складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў веданні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ад 2 снежня 1994 № 3434-XII.

Міжнародныя аўтамабільныя дарогі

правіць
Нумар Найменаванне (маршрут)
E28 Берлін — Шчэцін — Галенюў — Кашалін — ГданьскКалінінград — Таўпакі — Несцераў — Мар’ямпаль — Вільнюс — Мінск
E30 Корк — Уотэрфард — Уэксфард — Рослер… Фішгард — Суонсі — Кардыф — Ньюпарт — Брысталь — Лондан — Колчэстр — Іпсуіч — Фелікстаў… Хук-ван-Холанд — Гаага — Гоўда — Утрэхт — Амерсфард — Ольдэнцаль — Оснабрук — Бад — Ойенхаўзен — Гановер — Браўншвайг — Магдэбург — Берлін — Свябодзін — Познань — Ловіч — Варшава — Брэст — Мінск — Смаленск — Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск
E85 Клайпеда — Каўнас — Вільнюс — Ліда — Слонім — Кобрын — Луцк — Чарнаўцы — Сірэт — Сучава — Роман — Бакеу — Мерэшэсці — Базэу — Урзічэні — Бухарэст — Джурджу — Русе — Бяла — Вяліка-Тырнава — Стара-Загора — Хаскава — Свілеград — Орменіё — Кастаньяс — Дзідзіматыхон — Александрупаліс
E95 Санкт-Пецярбург — Пскоў — Гомель — Кіеў — АдэсаСамсун — Мярзіфон
E271 Мінск — Гомель

Магістралі

правіць
Нумар Найменаванне (маршрут)
М1/E30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) / пад’езды: да Дзяржынска, Пружан, аэрапорта Брэст, Кобрына, Брэста
М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск
М3 Мінск — Віцебск / пад’езды: да Лагойска, мемарыяльнага комплекса «Хатынь», Бешанковіч
М4 Мінск — Магілёў / пад’езд да аэрапорта Магілёў
М5/E271 Мінск — Гомель / пад’езды: да Бабруйска, Жлобіна
М6 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі) / пад’езды: да Валожына, Ліды, аэрапорта Гродна, Гродна
М7/E28 Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) / пад’езд да Валожына
М8/E95 Граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — граніца Украіны (Новая Гута) / пад’езды: да аэрапорта Віцебск, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва, Быхава, Гомеля
М9 Кальцавая дарога вакол Мінска / пад’езд да пансіяната
М10 Граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын / пад’езды: да Гомеля, Петрыкава, Жыткавіч, Лунінца
М11/E85 Граніца Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень / пад’езд да санаторыя «Радон»
М12/E85 Кобрын — граніца Украіны (Макраны)
М14 Другая мінская кальцавая аўтамабільная дарога

Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі

правіць
Нумар Найменаванне (маршрут)
Р1 Мінск — Дзяржынск
Р2/E85 Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын
Р3 Лагойск — Зембін — Глыбокае — граніца Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)
Р4 Баранавічы — Ляхавічы (да аўтамабільнай дарогі Р-43)
Р5 Баранавічы — Навагрудак — Іўе
Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін
Р7 Каменец — Жабінка — Федзькавічы
Р8 Лунінец — Пінск
Р9 Высокае — Воўчын — граніца Рэспублікі Польшча
Р10 Любча — Навагрудак — Дзятлава
Р11 Парачаны (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28) — Навагрудак — Нясвіж
Р12 Нясвіж — Клецк
Р13 Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец
Р14 Полацк — Мёры — Браслаў
Р15 Крычаў — Орша — Лепель / пад’езд да Горак
Р16 Цюхінічы — Высокае — Пясчатка / граніца Рэспублікі Польшча (Пяcчатка)
Р17 Брэст — граніца Украіны (Олтуш)
Р18 Граніца Расійскай Федэрацыі (Кастрова) — Верхнядзвінск — Шаркаўшчына — Казяны
Р19 Талачын — Крупкі
Р20 Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгараўшчына) / пад’езды: да Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска
Р21 Віцебск — граніца Расійскай Федэрацыі (Лёзна)
Р22 Орша — Дуброўна — да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 (Буда)
Р23 Мінск — Мікашэвічы / пад’езды: да Слуцка, Салігорска
Р24 Полацк — Расоны
Р25 Віцебск — Сянно — Талачын
Р26 Талачын — Круглае — Вялікі Нежкаў
Р27 Браслаў — Паставы — Мядзел / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Відзы)
Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач / пад’езды: да Вілейкі, вёскі Гатавічы
Р29 Ушачы — Вілейка
Р30 Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае
Р31 Бабруйск (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Мазыр — граніца Украіны (Новая Рудня) / пад’езды: да Бабруйска, Ельска
Р32 Рэчыца — Лоеў
Р33 Рэчыца — Хойнікі
Р34 Асіповічы — Глуск — Азарычы
Р35 Калінкавічы — Брагін — Камарын — граніца Украіны (Камарын)
Р36 Мазыр — Лельчыцы — Мілашавічы — граніца Украіны (Глушкавічы)
Р37 Міхалкі — Нароўля — граніца Украіны (Аляксандраўка)
Р38 Буда-Кашалёва (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Чачэрск — Краснаполле
Р39 РагачоўЖлобін (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271)
Р40 Бараўляны — Лагойск / пад’езд да комплекса «Азёрны»
Р41 Слонім — Масты — Скідзель — граніца Літоўскай Рэспублікі (Парэчча)
Р42 Гродна — Гожа — граніца Літоўскай Рэспублікі (Прывалкі)
Р43 Граніца Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) / пад’езды: да Слаўгарада, Чэрыкава
Р44 Гродна — Ружаны — Івацэвічы
Р45 Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка)
Р46 Лепель — Полацк — граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)
Р47 Свіслач — Поразава — Пружаны
Р48 Варняны — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Лоша)
Р49
Р50 Масты — Зэльва — Ружаны
Р51 Астрына — Шчучын — Ваўкавыск
Р52
Р53 Слабада — Навасады / пад’езд да Кургана Славы
Р54 Пяршаі — Івянец — Нясвіж (праз Дзераўную)
Р55 Бабруйск — Глуск — Любань (да аўтамабільнай дарогі Р-23)
Р56 Маладзечна — Валожын
Р57 Кучына — Любань — Ветчын (да аўтамабільнай дарогі М-10)
Р58 Мінск — Калачы — Мядзел
Р59 Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка
Р60 Купа — Занарач — Брусы
Р61 Узда — Капыль — Гулевічы (праз Старыцу)
Р62 Чашнікі — Бобр — Бабруйск (праз Клічаў)
Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны
Р64 Стоўбцы — Мір
Р65 Заслаўе — Дзяржынск — Возера
Р66 Калачы — Лагойск
Р67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск
Р68 Пухавічы — Узда — Негарэлае
Р69 Смалявічы — Смілавічы — Праўдзінскі — Шацк
Р70 Княжыцы — Горкі — Леніна
Р71 Магілёў — Слаўгарад
Р72 Асіповічы — Свіслач
Р73 Чавусы — Мсціслаў — граніца Расійскай Федэрацыі (Каськова)
Р74 Чэрыкаў — Краснаполле — Хоцімск
Р75 Клімавічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-43) — Касцюковічы — граніца Расійскай Федэрацыі (Смолькі) / пад’езды: да Клімавічаў, Касцюковічаў
Р76 Орша — Шклоў — Магілёў
Р77 Шклоў — Бялынічы (праз Прыгані)
Р78 Алекшыцы — Ваўкавыск — Поразава
Р79 Клічаў — Чачэвічы
Р80 Слабада — Паперня
Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча / пад’езд да вёскі Віскулі
Р82 Акцябрскі — Парычы — Рэчыца / пад’езд да Светлагорска
Р83 Брэст — Каменец — Нацыянальны парк Белавежская пушча
Р84 Бяроза — Драгічын
Р85 Слонім — Высокае
Р86 Багушэўск (ад аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) — Сянно — Лепель — Мядзел
Р87 Віцебск — Орша
Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — граніца Украіны (Верхні Церабяжоў)
Р89 Ліда — Тракелі — Геранёны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Геранёны)
Р90 Парычы — Чырвоны Бераг (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271)
Р91 Асіповічы — Баранавічы
Р92 Мар’іна Горка — Старыя Дарогі
Р93 Магілёў — Бабруйск
Р94 Брэст — Тамашоўка — граніца Украіны / пад’езд да граніцы Рэспублікі Польшча (Дамачова)
Р95 Лынтупы — Свір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны
Р96 Магілёў — Расна — Мсціслаў / пад’езды: да Чавус, Дрыбіна
Р97 Магілёў — Быхаў — Рагачоў
Р98 Пясчатка / пад’езд да граніцы Рэспублікі Польшча (Пясчатка) — Каменец — Свіслач
Р99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна / пад’езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца)
Р100 Масты — Вялікая Бераставіца
Р101 Пружаны — Бяроза
Р102 Высокае — Каменец — Кобрын
Р103 Клецк — Ляхавічы
Р104 Жабінка — Кобрын
Р105 Ганцавічы — Лагішын
Р106 Маладзечна — Смаргонь / пад’езд да Смаргоні
Р107 Нясвіж — Цімкавічы
Р108 Баранавічы — Моўчадзь — Дзятлава
Р109 Лёзна — Арэхаўск (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р110 Глыбокае — Паставы — Лынтупы — граніца Літоўскай Рэспублікі (Лынтупы) / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Мальдзевічы)
Р111 Бешанковічы — Чашнікі
Р112 Віцебск — Сураж — граніца Расійскай Федэрацыі (Стайкі)
Р113 Сянно — Бешанковічы — Ушачы
Р114 Гарадок — Ула — Камень
Р115 Віцебск — Гарадок (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р116 Ушачы — Лепель
Р118 Любонічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-62) — Кіраўск
Р119 Слаўгарад — Ніканавічы (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95)
Р120 Быхаў — Бялынічы
Р121 Шклоў — Круглае
Р122 Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы
Р123 Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі
Р124 Ветка — Добруш — Церахоўка — граніца Расійскай Федэрацыі і граніца Украіны (Весялоўка)
Р125 Лоеў — Брагін
Р126 Ельск — Нароўля
Р127 Кобрын — граніца Украіны (Дзівін)
Р128 Тураў — Лельчыцы — Славечна (да аўтамабільнай дарогі Р-31)
Р129 Гомель — аэрапорт Гомель
Р130 Буда-Кашалёва — Уваравічы — Калініна
Р131 Калінкавічы — Мазыр (да аўтамабільнай дарогі Р-31)
Р132 Граніца Расійскай Федэрацыі (Гарбачова) — Расоны — Кахановічы
Р134 Вялікая Бераставіца — Кваторы — Свіслач
Р135 Іўе — Тракелі — Радунь
Р136 Вайцяшын (ад аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) — Хомск — Драгічын
Р138 Чавусы — Слаўгарад (да аўтамабільнай дарогі Р-71)
Р139 Хоцімск — Родня
Р140 Слаўгарад — Краснаполле
Р141 Беліца — Жалудок — Ражанка
Р142 Зэльва — Дзярэчын — Мядзвінавічы
Р144 Іванава — граніца Украіны (Махро)
Р145 Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі)
Р146 Ашмяны — Клявіца — граніца Літоўскай Рэспублікі (Клявіца)
Р147 Стытычава — Невель — граніца Украіны (Невель)
Р148 Ельск — Махновічы (да аўтамабільнай дарогі Р-36)
Р149 Жлобін (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Светлагорск (да аўтамабільнай дарогі Р-82)

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць