Глуск
Глуск[2] (афіц. транс.: Hlusk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Глускага раёна, на р. Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва. Насельніцтва 7 152 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Глуск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
НазваПравіць
На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш[4].
ГісторыяПравіць
Тапонім «Глуск» у пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца з другой паловы 15 стагоддзя. Першым гаспадаром вотчыны з цэнтрам Стары Глуск (з 19 ст. — Гарадок) быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пасля яго смерці валоданні былі падзелены паміж яго спадкаемцамі. Каля 1520 г. Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі выдзяліў сваю частку ў асобнае валоданне з цэнтрам Глуск-Дубровіцкі, які ўпершыню згадваецца ў каралеўскім прывілеі 1522 г. на заснаванне замка.
У 1525 яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзенне кірмашоў. Пасля смерці Юрыя Іванавіча Глускам Дубровіцкім валодалі спачатку яго сыны Януш і Уладзімір, потым Сямён, якія ўсе сышлі беспатомнымі. У 1558 г. уся рухомая і нерухомая маёмасць князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх была падзелена паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — князёўнамі Гальшанскімі Анастасіяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай. Гэты падзел замацаваны лістом Жыгімонта Аўгуста ад 23 мая 1558 г. Пасля смерці Анастасіі ў 1561 г. яе доля перайшла ўнукам Янушу і Міхаілу Заслаўскім, якія праз 10 год саступілі палову сваёй часткі цётцы Ганне Чартарыйскай, дачцэ княгіні Анастасіі, якая ў 1581 г. выкупіла ў пляменнікаў і іх палову. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Глуск увайшоў у Наваградскі павет (Слуцкае княства) Навагрудскага ваяводства. У 1568 Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Па стане на 1571 у мястэчку было 124 дамы і 12 крам[5].
У канцы XVI ст. Глускам супольна валодалі Палубінскія, і Чартарыйскія. У 1626 М. Ю. Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска К. А. Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У Трынаццацігадовую вайну ў сакавіку 1655 мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі[6], пасля вайны ўлады Рэспублікі вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 гадоў[5]. Пасля пажару замак, умацаваны гароднямі, у 1670-х гадах быў пераўтвораны ў замак з землянымі валамі і пяццю бастыёнамі. У 1667 князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бернардзінцаў. У 1673 Глуск атрымаў паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. Па смерці князя Палубінскага мясцовасць перайшла да яго дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII ст. Глуск знаходзіўся ва ўладанні Радзівілаў, пры якіх Глуская воласць мела назву «графства». У 1775 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 мясцовасць знаходзілася ва ўладанні графа Юдзіцкага, пазней перайшла да Бжастоўскіх.
Па стане на 1897 у Глуску было 500 дамоў; працавалі народнае вучылішча, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 цэрквы, касцёл, 5 сінагог. У Першую сусветную вайну цягам лютага — снежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Глуск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 1962—1966 гадах уваходзіў у склад Бабруйскага раёна). 17 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- Старыя выявы Глуска
Касцёл бернардзінцаў і бастыённы замак, XVIII ст.
НасельніцтваПравіць

- XIX стагоддзе: 1861 — каля 3 тыс. чал.; 1897 — 5328 чал.
- XX стагоддзе: 1939 — 5125 чал.; 1970 — 5 тыс. чал.[7]; 1977 — 6,4 тыс. чал.; 1995 — 8,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2008 — 7,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 7,5 тыс. чал.; 2016 — 7 233 чал.[9]; 2017 — 7 152 чал.[3]
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.
- Глускі філіял ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
- ЗАТ «Глускдрэў»
- ПУП «Глускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
КультураПравіць
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
АдукацыяПравіць
У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.
МедыцынаПравіць
Медыцынскія паслугі аказвае пасялковая бальніца .
Мас-медыяПравіць
У пасёлку выдаецца раённая газета «Радзіма».
Турыстычная інфармацыяПравіць
Спыніцца можна ў гасцініцы «Глуск»[10].
ЗабудоваПравіць
Пасля апошняй вайны ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазней, паводле генеральнага плана сфарміраваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.
СлавутасціПравіць
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Замчышча (XVI—XVII стст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000404
- Могілкі яўрэйскія
Страчаная спадчына:
- Замак (XVI—XVІI стст.)
- Касцёл і кляштар бернардзінцаў (1662)
- Кляштар марыявітак
- Царква Божага Яўлення (XVI ст.)
- Царква могілкавая (1900)
- Царква Уваскрэшання Хрыстова (1898)
- Краявіды Глуска
Рэшткі паўднёвага землянога бастыёна
Вядомыя асобыПравіць
- Янка Бобрык (1905—1942) — беларускі паэт
- Сяргей Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт
- Вячаслаў Адамавіч Захарынскі — беларускі жывапісец
- Іпаліт Купрыянавіч Мацурэвіч (1882—1939) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік Акадэміі навук Украінскай ССР (1939)[11]
- Аляксандр Тарасевіч (XVII — пач. XVIII стст.) — гравёр і мастак
- Рыгор Рапапорт (1890—1938) — дзяржаўны дзеяч
- Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі (каля 1838—1908) — рускі архітэктар, адзін са славутых майстроў маскоўскага мадэрну.
- Ірына Георгіеўна Пятрова (нар. 1969) — беларусі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 72.
- ↑ а б Грыцкевіч А. Глуск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 537. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 48.
- ↑ Глуск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Глуск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 49.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Глуск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 231.
ЛітаратураПравіць
- І. У. Ганецкая. Н. М. Дубіцкая. Л. У. Дучыц. М. М. Крывальцэвіч. М. І. Лашанкоў. А. А. Ярашэвіч. Глуская зямля: дыялог з гісторыяй. Архівавана 5 сакавіка 2016. — Глуск, 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Грыцкевіч А. Глуск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 537. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Iрына Ганецкая. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах Архівавана 20 красавіка 2008. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — N 9. — С. 22—29.
- Hłusk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 78—79.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глуск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Глуск на OpenStreetMap
- г.п. Глуск на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Надвор’е ў г.п. Глуск