Рыгор Якаўлевіч Рапапорт

Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1890, Глуск Мінскай губерні, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобласці — 10 лютага 1938, Масква, «Камунарка», НКВД) — савецкі дзяржаўны дзеяч.

Рыгор Якаўлевіч Рапапорт
Нараджэнне 1890
Смерць 10 лютага 1938(1938-02-10)
Партыя
Дзейнасць рэвалюцыянер

БіяграфіяПравіць

З сям'і гандляра, да 1917 года служыў у гандлярскай канторы. З 1918 г. камісар-следчы, намеснік начальніка Крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 19211927 гг. намеснік начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 года паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме, з 1929 г. пры СНК СССР па БВА. З 1931 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 — паўнамоцны прадстаўнік НКВД па Сталінградскім краі. З 1936 года начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР. Арыштаваны 16.7.1937 у Маскве, асуджаны 8.2.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22 верасня 1956 г. ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Зноскі

ЛітаратураПравіць