Бастыён
Бастыён (фр.: bastion ад позн.-лац.: bastillio «будую ўмацаванне»): пяцікутовае доўгачасовае (крэпаснае) або палявое абарончае збудаванне, якое прымыкае да кутоў крэпаснай агароджы.
Упершыню бастыёны з’явіліся, як крэпасныя ўмацаванні, у канцы 15 ст. (у форме рандэляў — «круглых бастыёнаў»). На працягу 16—17 ст. бастыёны атрымалі сваю класічную форму, і ў такім выглядзе выцяснілі вежы, рандэлі і бастэі. У палявой фартыфікацыі бастыёны ўжываліся да 19 ст.
Бастыёны прызначаліся для абстрэлу мясцовасці і фланкіравання крэпасных сценаў і роваў перад імі. Пярэднія бакі бастыёну называліся фасамі, бакавыя — фланкамі, тыльны ўнутраны бок — горжай. Звернутыя адзін да аднаго бакі суседніх бастыёнаў і адрэзак сцяны, што іх злучаў (куртына), утваралі бастыённы фронт.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.68,69.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бастыён