Санаторый
Санато́рый[1] (лац. sanatorium ад sano — лячу, аздараўляю) — санаторна-курортная арганізацыя для дарослых, дарослых і дзяцей, дзяцей, якая забяспечвае прадастаўленне санаторна-курортных паслуг у адпаведнасці з устаноўленым для яе профілем з прымяненнем прыродных лячэбных фактараў.
Паводле характару захворванняў падзяляюцца на:
- агульнасаматычныя;
- спецыяльныя (для хворых на сардэчна-сасудзістыя, нервовыя, страўнікава-кішэчныя, туберкулёзныя і інш.)[2]
Лячэнне ў санаторыях праходзіць з пераважным выкарыстаннем прыродных фактараў (клімат, мінеральныя воды, гразі і г.д.) у спалучэнні з дыетычным харчаваннем, лячэбнай фізкультурай, фізіятэрапеўтычнвмі працэдурамі. Большасць з санаторыяў размяшчаюцца на курортах, мясцовыя — ў прыгарадных зонах[2].
Санаторна-курортныя паслугі і дапамога
правіцьСанаторна-курортнымі называюць паслугі па аказанні санаторна-курортнай дапамогі, пражыванні, харчаванні, правядзенні вольнага часу і іншыя сэрвісныя паслугі, што прадастаўляюцца ў санаторна-курортных арганізацыях.
Санаторна-курортная дапамога — сістэма арганізацыйных, медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне навукова-абгрунтаванай патрэбнасці грамадзян у санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Вальчук Э. А. Санаторый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Санато́рыі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 645. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.