Самсун
горад у Турцыі
Самсун (турэцк.: Samsun), горад у Чарнаморскім рэгіёне Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Самсун. Істотны порт Турцыі на Чорным моры.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Заснаваны як грэчаская калонія Амісас выхадцамі з Мілета ў 7 ст. да н.э. на месцы старажынага хецкага пасялення Энетэ.
Важны гандлёвы і эканамічны цэнтр краіны, адно з асноўных месцаў тытуневай вытворчасці.
Універсітэт Самсуна ўваходзіць у сямёрку буйнейшых турэцкіх універсітэтаў.