У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мілет — старажытнагрэчаскі горад у Іоніі, каля вусця ракі Меандр у Малой Азіі.

Гісторыя

правіць

Першыя тут паселішчы грэкаў вядомы з XVI ст. да н.э. У XIV ст. да н.э. гэта ўжо буйны ахейскі горад-крэпасць. На мяжы ІІ-І тыс. да н.э. ў Мілет перасялілася новая хваля грэкаў — іанійцы (жыхары Атыкі, паводле іншых звестак — выхадцы з Піласа пасля ўварвання на Пелапанес дарыйцаў). У VIII—VI ст. да н.э. буйны горад-дзяржава, гандлёвы (пасрэднік паміж еўрапейскай Грэцыяй і дзяржавамі Усходу), рамесніцкі (апрацоўка воўны, чаканка манет) і культурны цэнтр; адыгрываў вядучую ролю ў грэчаскай каланізацыі (заснавана больш за 80 калоній, у т.л. Абідас, Кардыя, Сінопа, Ольвія, Пантыкапей і інш.). Росквіту дасягнуў у час тыраніі Фрасібула (каля 610—600 да н.э.). Тут была заснавана Мілецкая школа. У сярэдзіне VI ст. да н.э. Мілет знаходзіўся пад уладай персаў, у 500 да н.э. ўзначаліў антыперсідскае паўстанне іанійскіх гарадоў, пасля задушэння якога (494 да н.э.) разбураны персамі, з 479 адбудоўваўся, У 478 увайшоў у Дэлоскі саюз. Пасля Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. зноў залежаў ад персаў, у 334 да н.э. заваяваны Адяксандрам Македонскім, з 129 да н.э. пад уладай Рыма.

У канцы V ст. да н.э. Мілет набыў рэгулярную планіроўку паводле т. зв. сіетэмы Гіпадама, якая ўяўляла сабой адзін з лепшых узораў антычнага горадабудаўніцтва. Археалагічныя раскопкі выявілі, што ў эліністычна-рымскі час цэнтр горада складалі 3 плошчы-агоры (рынкі): паўночная (забудоўвалася з канца IV ст. да н.э.; каля яе дом для сходаў — булеўтэрый, свяцшішча Апалона Дэльфінія, будынак гімнасіі, тэрмы Фаўсціны і інш.), паўднёвая (забудоўвалася з III ст. да н.э.; манументальныя вароты), заходняя (позні элінізм; каля яе храм Афіны, тэатр на 45 тыс. чал.). У Мілеце ўзведзены візантыйскі сабор (V—VI сг. н.э.). Галоўны помнік мусульманскага перыяду — мячэць Ільяс-бея (1403).

Выдатныя асобы

правіць

Мілет быў радзімай філосафаў (Мілецкая школа) Фалеса, Анаксімандра і Анаксімена, лагаграфаў Кадма, Гекатэя і Дыянісія і раманіста Арыстыда.