Паставы
Паста́вы[2] (трансліт.: Pastavy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Мядзелцы, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна.
Горад
Паставы
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 250 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Вільнюс (Літва). Вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пасёлак Нарач. Насельніцтва — 19882 чалавек (2017)[1].
НазваПравіць
Назва Пастаў мае балцкае паходжанне і суадносіцца з назвамі азёраў ва Усходняй Літве, што непасрэдна мяжуе з Пастаўскім раёнам: Pastovis, Pastovys, Pastovėlis. Тлумачацца яны ад літоўскага слова pаstovis — «глыбокае месца ў рацэ, дзе павольна цячэ вада», адсюль «стаячая вада, якая не цячэ»[3].
ГісторыяПравіць
Першыя людзі з’явіліся на землях Пастаўшчыны яшчэ ў эпоху позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (кан. III — пач. II тыс. да н.э.). Пра гэта сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак у заходняй частцы горада, на беразе Задзеўского возера. Паселішча на тэрыторыі цяперашніх Пастаў у крыніцах вядомае ад 1409 г. У 1522 г. вядомы як прыватнае мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Належалі магнатам Дэспатам-Зяновічам. У 1522 г. ў Паставах быў пабудаваны драўляны касцёл Божай Маці (перабудаваны ў 1760, не збярогся). У часы Лівонскай вайны (1558—1583) кароль і вял.кн. Стэфан Баторый адпраўляў адсюль плыты з артылерыяй да Полацка. Паводле інвентара 1628, цэнтрам Паставаў была гандлёвая плошча (стаялі касцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў гандляроў і рамеснікаў). На вуліцах-дарогах, што вялі на Мядзел, Глыбокае і Друю, налічвалася 26 двароў. За ракой Мядзелка размяшчалася прадмесце Зарэчча, якое мела 17 двароў. Стаялі таксама 2 пасады па 8 і 9 двароў. Усяго ў Паставах было 66 двароў. За межамі мястэчка існаваў сядзібны комплекс. Каля 1640 г. на паўночны захад ад цэнтру Паставаў, на выспе, утворанай ракой Мядзелка і каналам, былі пабудаваны касцёл і кляштар францысканцаў (да нашага часу яны не захаваліся).
Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у Паставах засталося 5 двароў. Аднак ужо ў 1692 г. тут налічвалася 142 двары, 994 жыхары. У 2-й палове XVIII ст. Паставы перайшлі да Тызенгаўзаў. Па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 2-й палове XVIII ст. у Паставах былі пабудаваныя фабрыкі (папяровая — заснавана ў 1728 г., палатняная, паясоў), некалькі млыноў, гарбарня, архітэктурны комплекс з жылых дамоў, гандлёвых радоў і палаца. З Мядзела быў перавезены гродскі суд. У 1782—1785 гг. у Паставах дзейнічала тэатральная школа Тызенгаўза, перавезеная з Гродна. З 1791 г. Паставы з’яўляюцца горадам, цэнтрам Завілейскага павета. З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, да 1796 г. з’яўляліся цэнтрам павета, статус горада паніжаны да рангу мястэчка, з’яўляліся цэнтрам воласці Дзісненскага павета. У 1814—1853 гг. Паставы адыходзяць у валоданне К. Тызенгаўза. У 1-й палове XIX ст. тут заснаваны арніталагічны музей і мастацкая галерэя, дзейнічалі папяровая фабрыка, 2 млыны, сукнавальня, налічвалася 111 двароў. У 1880 г. маёнтак Паставы пераходзіць ва уласнасць графіні Пшадзецкай. З 1897 г. — чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Пабраддзе.
З 1921 г. Паставы знаходзяцца ў складзе Польшчы, з’яўляючыся горадам, павятовым цэнтрам Віленскага ваяводства. У канцы 1920-х гг. тут працавалі 2 лесапільныя заводы (належалі Пергаменту і Зінгеру) і цагельня (належала Райхелям), паравы млын, бровар, пякарня і інш. З 1939 г. Паставы знаходзяцца ў складзе БССР, горад мае 3,4 тыс. жыхароў. З 1940 г. Паставы робяцца раённым цэнтрам Вілейскай вобласці. З 1944 г. — у складзе Маладзечанскай вобласці. У 1945—1947 гадах у Паставах дзейнічае суполка арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў. У 1940—1954 гадах цэнтр Пастаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1970 г. у Паставах налічвалася 15,1 тыс. жыхароў, у 2001 г. — 21,1 тыс. жыхароў.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай (кансервавы завод, малаказавод, хлебазавод), лёгкай (прадпрыемства «Беліт», ільнозавод), дрэваапрацоўчай прамысловасці («Паставы-мэбля»), тыпаграфія, лясгас. Гасцініца. Дом паляўнічага.
У горадзе функцыянуюць наступныя прадпрыемствы:
- Радыёэлектронная прамысловасць
- ПВУП «Завод Беліт»
- Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць
- ДЛГУ «Пастаўскі лясгас»
- ААТ «Поставымебель»
- ТАА «Вытворча-мэблевы цэнтр»
- ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр»
- Лёгкая і харчовая прамысловасць
- ПУП «Камбінат кааператыўнай прамысловасці Пастаўскага райпо» (хлебакамбінат)
- ААТ «Пастаўскі льнозавод»
- ААТ «Пастаўскі малочны завод»[5]
- Меліярацыйныя і дарожна-будаўнічыя арганізацыі
- ДКУАСП «Рассвет Пастаўскі»
- Пастаўскі ДРБУ-132,
- ДЭУ-33
- УП «Пастаўскае ПМС»
- Адукацыя
- Турызм
- Тры гасцініцы
- СМІ
- Газета «Пастаўскі край»
- Тэлебачанне «Паставы ТБ»
- Культура
- Пастаўскі краязнаўчы музей.
- У горадзе праводзіцца фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
- Спорт
- ФК ПМЦ
- Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр
СлавутасціПравіць
- Помнік ахвярам грамадзянскай вайны
- Помнік Канстанціну Тызенгаўзу
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
- Пастаўскі вадзяны млын
- Пастаўскія гандлёвыя рады
- Пастаўскі архітэктурны ансамбль забудовы
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага
- Пастаўскі палацава-паркавы комплекс
- Свята-Мікалаеўская царква
- Святы Дуб на беразе ракі Мядзелкі, які застаўся, хутчэй за усё, ад язычніцкага капішча. Да нядаўняга часу да дрэва насілі манеты[6].
- Паселішча перыяду позняга неаліту і ранняга бронзавага веку
Вядомыя асобыПравіць
- Міхаіл Анатолевіч Бабічаў, беларускі футбаліст
- Сяргей Іосіфавіч Навумчык, беларускі журналіст і палітык
- Валянцін Енісеевіч Собаль, беларускі археолаг
- Мадэст Яцкевіч, беларускі рэлігійны дзеяч
- Лідзія Паўлаўна Абрамава, артыстка
- Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч (1932—2007) — Заслужаны ўрач БССР.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 8-9; Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 248.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ ААТ «Пастаўскі малочны завод»
- ↑ Людміла Дучыц. Культавыя дрэвы ў Беларусі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паставы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Паставы на OpenStreetMap
- Паставы — westki.info
- Паставы на Radzima.org
- Паставы — mypostavy.by
- Надвор’е ў горадзе Паставы