Джузэ́пэ Са́ка або Джузэпэ дэ Сака (італ.: Giuseppe de Sacco, польск.: Józef Sacco; 1735, Верона, Італія — 22 снежня 1798, Гродна) — архітэктар, італьянец. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гродне.

Джузэпэ Сака
Дата нараджэння 1735[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1798(1798-12-22) ці 21 снежня 1798(1798-12-21)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1768 годзе з’явіўся ў Варшаве. Першай значнай праявай здольнасцей быў праект пахавальнага катафалка (сastrum doloris  (англ.)) для каралевы Марыі Ляшчынскай, што знаходзіцца і цяпер у касцёле сакраментак  (руск.) у Варшаве. Выкананы праект быў у суаўтарстве з вядомым архітэктарам Якубам Фантана, з якім Джузэпэ працаваў над праектам перабудовы касцёла Святога Яна ў Варшаве.

У 1771 годзе па запрашэнні гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза пераязжае ў Гродна. Вясной таго ж года Джузэпэ залічаюць паручнікам воінскага гарнізона ў Гродне. У 1775 годзе атрымаў званне капітана кавалерыі ВКЛ, пасля займае пасаду гарадзенскага гараднічага і быў набілітаваны.

 
Новы замак у Гродне
 
Шчорсаўскі палац у 1894 годзе

12 снежня 1771 рашэннем камісіі фінансаў ВКЛ дэ Сака з акладам у 600 польскіх злотых прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці». У яго абавязкі ўваходзіў пільны нагляд за будаўніцтвам мясцовых каралеўскіх мануфактур. У гэты час Сака распрацаваў арыгінальны праект перабудовы новага Каралеўскага замка ў Гродне, каралеўскага паляўнічага палаца ў Аўгустове  (польск.), каралеўскай рэзідэнцыі ў Станіславове. У 1779 Сака стварае для гродзенскага маршалка Юрыя Валовіча адзін з прыгажэйшых помнікаў архітэктуры — палацава-паркавы комплекс Свяцк. Сядзіба добра захавалася. У 17701776 гадах дэ Сака пры ўдзеле італьянца Карла Спампані і француза Якуба Габрыеля быў спраектаваны пышны палац Яўхіма Храптовіча ў Шчорсах. У наш час палац не захаваўся, застаўся толькі будынак бібліятэкі Храптовічаў. У 1760—1780 гадах па праектах Сака будуецца палац Тызенгаўзаў у Паставах.

У 1788 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам Дубасна  (укр.) (каля Беластоку, Польшча)[2]. У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.

У красавіку 1788 года Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскага, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца.

У 1793 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі эмфітэўтычным прывілеем  (руск.) дараваў дэ Сака, маёру войск польскіх, урочышча Бабіньска Буда, якое змяшчалася ў Аліцкай эканоміі[3].

У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў на туберкулёз і пераехаў у Гродна. Тут, у Доме масонаў 20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Паводле яго Джузэпэ дэ Сака, маёр былых войск польскіх, запісаў жонцы, Францішцы з Манькоўскіх дэ Сака, добры Дубасьна і Бабіньска Буда і ўсю рухомасць[4].

Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Гродне.

Творы правіць

 
Тэатр Тызенгаўза
 
Палац Тызенгаўза

Ушанаванне памяці правіць

 
Помнік Дж. Сака ў Гродне на Гарадніцы

У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план» і, чамусьці, «1700».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць