Фарныя могілкі
Каталіцкія фарныя могілкі — даўнія могілкі каталіцкай грамады Гродна. Тэрыторыя могілак абмежавана вуліцамі Прыгараднай, Падольнай і 4-м завулкам Падольным. На іншым боку завулка размешчаны Праваслаўныя могілкі.
ГісторыяПравіць
Уладкаванне могілак «ex urbem» было часткай плана гарадскіх пераўтварэнняў, распачатых у Рэчы Паспалітай яшчэ ў часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Паводле рашэння Камісіі Паліцыі Абодвух Народаў Рэчы Паспалітай у 1791 могілкі ва ўсіх буйных гарадскіх асяродках краіны пераносіліся па-за горад. У выніку гэтага рашэння ў 1792 ля ўсходняга ўскрайку Гродна былі заснаваныя новыя фарныя каталіцкія могілкі.
У 1822 на могілках пабудавана капліца па праекце архітэктара К. Багеміла. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць надмагільныя помнікі працы Б. Шушкевіча, Г. Забароўскага і інш.
Закрытыя ў 1973 годзе. У 1986 паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама старыя гродзенскія каталіцкія могілкі атрымалі статус помніка абласнога значэння.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілкахПравіць
- айцец М. Арановіч,
- Эліза Ажэшка (1841—1910) — польская і беларуская пісьменніца, грамадская дзеячка, педагог;
- Міхась Багун (1908—1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Пахаваны паблізу Элізы Ажэшка.
- генерал Ф. Баркоўскі,
- кс. Францішак Грынкевіч (1884—1933) — каталіцкі святар, кіраўнік гродзенскага гуртка беларускай моладзі;
- Вільгельміна Зындрам-Касцялкоўская — пісьменніца;
- Ян Каханоўскі (1894—1942) — выкладчык мужчынскай гімназіі Гродна, стваральнік Гродзенскага заапарка;
- Юзаф Кунц — заснавальнік гарадзенскага бровара, аўстрыйскі падданы, выпускнік піваварнай школы ў чэскім Плзені. Помнік зроблены ў майстэрні Раманіі Шышкевіч — удавы Баляслава Шышкевіча
- барон 3. Дангел,
- Фларэнціна Лежэ, жонка генерала Мікалая Лежэ. Аўтар — майстар Дэ Векі з Кіева. У помніку праглядаюцца выразныя рысы стылю мадэрн. Помнік зроблены ў майстэрні Віктара дэ Векі з Кіева (майстэрня працавала з 1902 г.).
- Эдвард Лістоўскі (1861—1922) — палітычны дзеяч, першы мэр Гродна ў міжваенны час;
- Канстанцін Максімовіч (1768—1831) — гродзенскі віцэ-губернатар;
- Станіслаў Нагорскі (1826—1896) — гродзенскі юрыст, муж Элізы Ажэшкі;
- Джузэпэ Сака (1735—1798) — архітэктар ВКЛ, прадстаўнік стылю барока і класіцызму;
- Аляксандр Тальгейм (1873—1937) — гродзенскі ўрач, грамадскі дзеяч, старшыня таварыства аматараў мастацтва «Муза»;
- Станіслаў Холснер — падпалкоўнік, камандзір батальёна. Аўтар помніка — Баляслаў Шышкевіч. Якар і ланцуг да яго — сімвал канца жыцця.
- Баляслаў Шышкевіч (1864—1893) — выдатны скульптар, філосаф у скульптуры, які трымаў у Гродне майстэрню па вырабе надмагілляў;
- Феадосій Яневіч-Янеўскі[ru] (1789-?) — гродзенскі віцэ-губернатар;
Побач з капліцай знаходзіцца квартал, у якім пахавана каталіцкае духавенства (напрыклад, францысканец Мельхіёр Фордан, а таксама манахіні брыгіткі і назарэтанкі, у тым ліку мастачка Паўла Гажыч).
На могілках таксама пахаваны салдаты Польскай рэспублікі, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў.
СпасылкіПравіць
Фарныя могілкі на Вікісховішчы |