Казімір Крэйбіх (польск.: Kazimierz Kreybich) — дзеяч мясцовага кіравання ў Гродне, масон.

Казімір Крэйбіх
Месца пахавання
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і купца-чэха Францішка Крэйбіха, які меў пасэсію ў Горадні. Бацька таксама ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года.

У 1810 г. быў абраны прэзідэнтам Гродна, але праз нейкі час звольнены па хваробе. Меў добрую рэпутацыю: працавіты, дабрадзейны, адукаваны (ад’юнкт), здольны чыноўнік. У 1812 г. спачатку стаў інтэндантам паліцыі пры губернатары А. Ражнецкім[ru], а потым па загаду Часовага ўрада ВКЛ ад 15 ліпеня прызначаны старшынёй паліцэйскага аддзела Гродзенскай адміністрацыйнай камісіі.

У 1817 г. — сябра Гродзенскага аддзялення Расійскага біблейскага таварыства. У 1819—1822 г. — прэзідэнт Гродзенскага гарадавога магістрата. У 1819 быў віцэ-прэзідэнтам Гродзенскага дабрачыннага таварыства.

Сябра масонскай ложы «Белага Арла» ў Пецярбургу, ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1819—1821; масон 3-й ст. у 1819, 4-й ст. — у 1821. Яму гродзенскі губернатар М. Бутаўт-Андржэйкавіч даручыў у маі 1823 г. знайсці і спаліць масонскія дэкарацыі, якія не былі да гэтага часу знішчаны.

Пахаваны на фарных могілках у Гродне.

Літаратура правіць