Праваслаўныя могілкі (Гродна)
Праваслаўныя могілкі (Старыя, Рускія, Сафійскія, Іерусалімскія, могілкі па Антонова) - даўнія могілкі праваслаўнай грамады Гродна. Тэрыторыя могілак абмежавана вуліцамі Прыгараднай[1], Белуша, прыватнай забудовай па вуліцы Падольнай і 4-м завулкам Падольным. На іншым боку завулка размешчаны каталіцкія Фарныя могілкі.
Праваслаўныя могілкі | |
---|---|
Краіна | |
Гісторыя
правіцьБылі закладзены на пачатку XIX ст. Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915, 1939, 1944. Закрытыя ў 1973.
У 1822 годзе на тэрыторыі могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе.
У другой палове XIX стагоддзя тут была пабудавана Царква прападобнай Марфы — помнік архітэктуры позняга класіцызму. У 1890 годзе пры браме на грошы мешчаніна С. Талочкі была пабудавана капліца ў гонар Уваскрасення Хрыстова.
У 1957 на магіле ста дваццаці савецкіх ваеннапалонных пастаўлены помнік. У 1958 помнік з’явіўся на магіле пяцісот сямідзесяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1959 скульптура воіна пастаўлена на магіле, дзе пахаваны астанкі чатырыста дзевяноста савецкіх салдат, якія загінулі ў баях у ліпені 1944.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Марыя Багдановіч (Мякота) — маці Максіма Багдановіча,
- Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч) (1905—1960) — беларускі паэт.
- Яўстафій Арлоўскі (1863-1913) — беларусі краязнавец, гісторык і паэт;
- Міхаіл Дзмітрыеў (1832-1873) — этнограф, фалькларыст, педагог, стацкі саветнік;
- Васіль Нябольсін (1822-1900) — архітэктар, стацкі саветнік (сярод яго праектаў Будынак Марыінскай жаночай гімназіі і Будынак Гродзенскага акруговага суда);
- епіскап Ігнацій (Жалязоўскі) (1802-1872) — царкоўны дзеяч, епіскап Брэсцкі;
- Міхась Багун (сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін) (1908-1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык; кенатаф на магіле маці, Веры Блошкінай;
- Канстанцін Кемарскі (1847-1922) — акушэр-гінеколаг, доктар медыцыны, стацкі саветнік;
- Аляксандр Райпольскі (1835-1907) — медык, прэзідэнт Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні;
- Мікалай Максімец (1905—1956) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ У крыніцах могілкі памылкова адносяць да вуліцы Антонава, працягам якой з'яўляецца вуліца Прыгарадная