Васіль Фёдаравіч Нябольсін
Васіль Фёдаравіч Нябольсін (у некаторых крыніцах Небальсін) (1822—1900) — расійскі інжынер, архітэктар. Сапраўдны стацкі саветнік (з 1886 года). Маскоўскі губернскі архітэктар (1860—1862)[1], гродзенскі губернскі інжынер (1873-не раней за 1898)[2].
Васіль Фёдаравіч Нябольсін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1822 |
Дата смерці | 11 лютага 1900 (77 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Масква, Санкт-Пецярбург, Уладзімір, Харкаў і Гродна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАдукацыя
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў у Разанскай губернскай гімназіі[1].
У 1839 годзе паступіў у Пецярбургскае вучылішча грамадзянскіх інжынераў будаўнічым вучылішчы, адкуль выпушчаны ў 1843 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын XII класа. Зацверджаны ў чыне 12-га класа 28 лістапада 1843 года[1].
Прафесійная дзейнасць
правіць8 студзеня 1844 года быў прызначаны памочнікам архітэктара ў Дэпартамент праектаў і каштарысаў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін[1].
10 мая 1847 года падараваны ў калежскія сакратары. 19 верасня 1849 года прызначаны выконваючым пасаду губернскага архітэктара Маскоўскай губернскай будаўнічай і дарожнай камісіі[1].
8 студзеня 1851 года падараваны ў тытулярныя саветнікі, 26 сакавіка 1855 — у калежскія асэсары. 16 мая 1855 года зацверджаны дырэктарам Маскоўскага турэмнага камітэта[1].
26 сакавіка 1856 года падараваны ў надворныя саветнікі. З 14 мая 1857 года прызначаны загадчыкам вытворчасцю работ у Мікалаеўскай Ізмайлаўскай ваеннай багадзельні[1].
23 сакавіка 1860 года зацверджаны маскоўскім губернскім архітэктарам, у гэты ж дзень падараваны ў калежскія саветнікі
22 чэрвеня 1862 года перамешчаны губернскім архітэктарам у горад Уладзімір[1]. У гэты ж дзень прызначаны дырэктарам Уладзімірскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 16 сакавіка 1865 года зацверджаны губернскім архітэктарам будаўнічага аддзялення уладзімірскага губернскага праўлення.
3 сакавіка 1866 года прызначаны харкаўскім губернскім архітэктарам[1]. 23 лістапада 1867 года прызначаны дырэктарам харкаўскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах.
З 2 снежня 1867 года па 4 красавіка 1869 года быў камандзіраваны за мяжу.
28 лютага 1873 года прызначаны выконваючым пасаду гродзенскага губернскага інжынера[1], у гэты ж дзень прызначаны членам гродзенскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці. 22 жніўня 1873 года прызначаны дырэктарам гродзенскага губернскага апякунскага камітэта аб турмах. 25 лютага 1875 года прызначаны старшынёй асаблівай часовай камісіі садзейнічання больш хуткаму ўладкаванню вадаправода ў горадзе Гродне[1].
27 студзеня 1878 года пераведзены ў грамадзянскія інжынеры. 8 сакавіка 1878 года зацверджаны гродзенскім губернскім інжынерам.
30 жніўня 1886 года падараваны ў сапраўдныя статские саветнікі
Жалаванне атрымліваў 700 руб.; прыбаўкі — 113 руб. 77 кап.; сталовых — 700 руб. у год.
Жонка — дачка тайнага саветніка Соф’я Уладзіміраўна Смірнова.
Творчасць
правіць- У 1848-49 гадах у Санкт-Пецярбургу[1]:
- Кіраўніцтва будаўніцтвам мураванага храма на плошчы , якая раней звалася «Казінае балота», у Малой Каломне
- Перабудова бакавых частак храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (саўмесна з А. Шаўцовым )
- Перабудова Успенскай царквы на Малой Охце
- У 1866-73 гадах у г. Харкаве[1]:
- Перабудова будынка судовай палаты і акруговага суда
- Будаўніцтва Свята-Петра-Паўлаўскай царквы (1872—1876, цяпер помнік архітэктуры)
- У 1873-92 гадах ў Гродзенскай губерні[1]:
- Больш за 40 мураваных храмаў, у тым ліку
- Перабудова і рэканструкцыя пад яго кіраўніцтвам у 1880 годзе ў праваслаўную царкву бернардзінскага касцёла у Слоніме.
- Будынак Марыінскай жаночай гімназіі
- Перабудова часткі палаца князёў Масальскіх пад будынак Гродзенскага акруговага суда.
- Кіраўніцтва будаўніцтвам па чужым праекце Моста праз Нёман у Гродне[3] (не захаваўся)
- Больш за 40 мураваных храмаў, у тым ліку
- У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[4].
Узнагароды
правіць- Ордэн Св. Станіслава 2-й ступені (1 красавіка 1860)
- Ордэн Св. Ганны 2-й ступені з Імператарскай Каронай (17 снежня 1867)
- Ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені (20 мая 1871)
- Ордэн Св. Уладзіміра 3-й ступені (30 жніўня 1879)
- Знак адзнакі бездакорнай службы за 40 гадоў (22 жніўня 1884)
- Бронзавы медаль на Уладзімірскай стужцы ў памяць вайны 1853—1856 гг.
Адрасы
правіцьУ Гродне на 1885 год жыў у Карэтным завулку ў доме Савашынскага[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 235 (руск.)
- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1898 год. Стр. 30-31
- ↑ «Новый», Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, «Стары» мост
- ↑ Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
- ↑ СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
Васіль Фёдаравіч Нябольсін на Вікісховішчы |