Сабор Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)

каталіцкі храм у Варшаве, Польшча

Сабор Святога Яна Хрысціцеля (польск.: Archikatedra św. Jana Chrzciciela, польск.: Katedra św. Jana) — галоўны каталіцкі храм Варшавы, сабор Варшаўскай архідыяцэзіі. Размешчаны ў Старым горадзе, у складзе якога ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сабор
Сабор Святога Яна Хрысціцеля
Archikatedra św. Jana Chrzciciela
52°14′56″ пн. ш. 21°00′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Канфесія Каталіцтва
Епархія Варшаўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Першае згадванне 1390
Дата заснавання 1390
Статус Дзеючы храм
Сайт katedra.mkw.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Сабор Святога Яна Хрысціцеля быў пабудаваны ў 1390 годзе ў стылі цаглянай готыкі як месца каранацый і пахаванняў князёў Мазовіі, стаўшы галоўным храмам горада. Напачатку XVII стагоддзя сабор быў аформлены ўнутры ў стылі барока, у 1618 алтар упрыгожыла карціна Джакама Пальмы-малодшага «Мадонна са святымі Янам Хрысціцелем і Станіславам». У 1705 у саборы адбылася каранацыя Станіслава Ляшчынскага, а ў 1764 — апошняга польскага караля Станіслава Панятоўскага, які ў 1791 годзе тут жа прысягнуўся на вернаць Майскай канстытуцыі. Пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці сабор набыў нароўні з Вавелем ролю нацыянальнага пантэона.

 
Галоўны неф
 
Агульны выгляд сабора

У 1944 нароўні з астатнім гістарычным цэнтрам горада сабор Святога Яна Хрысціцеля быў разбураны нямецкімі акупацыйнымі войскамі падчас прыгнечання Варшаўскага паўстання, было страчана ўсё ўнутранае ўбранне. Пасля вайны сабор быў адноўлены з узнаўленнем меркаванага першапачатковага аблічча.

Сабор Святога Яна Хрысціцеля служыць месцам пахавання шэрагу выдатных дзеячаў польскай гісторыі і культуры. У ім пахаваны першы прэзідэнт Польшчы Габрыэль Нарутовіч, пісьменнік Генрых Сянкевіч, мазавецкія князі, мастак Марчэла Бачыярэлі, архібіскуп варшаўскі Стэфан Вышынскі, палітычныя і ваенныя дзеячы, музыканты Каралеўскай капэлы. У 1990-я гады ў сабор быў перанесены прах караля Станіслава Панятоўскага, піяніста і дзяржаўнага дзеяча Ігнацыя Падзярэўскага, прэзідэнта краіны Ігнацыя Масціцкага.

Спасылкі

правіць