Генрык Сянкевіч
Ге́нрык А́дам Алякса́ндр Пій Сянке́віч (польск.: Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz; 5 мая 1846, в. Воля-Акшэйска на Падляшшы, тагач. Лукаўскі пав. Люблінскай губ. — 15 лістапада 1916, Вевэ, Швейцарыя), польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 года[4].
Генрык Сянкевіч | |
---|---|
польск.: Henryk Sienkiewicz | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz |
Дата нараджэння | 5 мая 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1916[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Жонка | Марыя Шаткевіч[d], Марыя Раманоўская-Валадковіч[d] і Марыя Бабская[d] |
Дзеці | Jadwiga Korniłowiczowa[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Пісьменнік |
Гады творчасці | з 1869 |
Кірунак | Гістарычныя раманы, белетрыстыка |
Жанр | раман, аповесць, рэпартаж, аповесць[d], апавяданне і фельетон[d] |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Нобелеўская прэмія па літаратуры (1905) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Воля Акшэйская на Падляшшы. Паходзіў з вонкавай шляхты. Бацька пісьменніка родам з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта. Толькі ў XVIII ст. яны перайшлі з ісламу ў хрысціянства. Маці была з беларускай шляхецкай сям’і. Скончыў гімназію ў Варшаве і ў 1866—1870 вучыўся на медыцынскім і гісторыка-філалагічным факультэтах у Галоўнай школе (з 1869 — Варшаўскі ўніверсітэт). У друку дэбютаваў студэнтам у штотыднёвіку «Przegląd Tygodniowy». З 1873 сталы фельетаніст «Gazeta Polska». З 1874 ведаў літаратурным аддзелам штотыднёвіка «Niwa», пазней з 1882 рэдактар кансерватыўнай газеты «Słowo».
У 1881 уступіў у шлюб з Марыяй Шэткевіч, якая памерла ад сухотаў у 1885 (засталося двое дзяцей). У 1888 ананімны прыхільнік падаў яму 15 тысяч рублёў, на якія Сянкевіч стварыў фонд імя сваёй памерлай жонкі, выплачваў стыпендыі хворым сухотамі дзеячам культуры. Другі шлюб з Марыяй Валадковіч (1893) скончыўся разводам па ініцыятыве жонкі (1895). У 1904 уступіў у шлюб з Марыяй Бабінаю.
Наведаўшы ЗША (1876—1879), апублікаваў «Лісты з вандравання» (1876—1878). Пасля вяртання ў Еўропу некаторы час жыў у Парыжы, 1879 г. быў у Львове, затым пабываў у Венецыі і Рыме. З таго часу шмат падарожнічаў, часта змяняючы месца жыхарства (Аўстрыя, Англія, Італія, Літва, Францыя, Швейцарыя, 1886 — Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, 1891 — Егіпет і Занзібар і інш.).
Пасля 1900 зблізіўся з партыяй «Народная дэмакратыя», падтрымліваў згодніцкі лагер у Думе, які разлічваў на аўтаномію Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны з’ехаў у Швейцарыю. Узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.
Пасля смерці ў Вевэ яго цела спачатку было пахавана ў тутэйшым каталіцкім храме, у 1924 перанесена ў Варшаву і пахаванае ў падмурках кафедральнага сабора Святога Яна.
Творчасць
правіцьПершая аповесць — «Дарэмна» (1872). Тэма ранніх аповесцей, апавяданняў і навел — цяжкае жыццё польскага сялянства; у зборніку «Гумарэскі з партфеля Варшылы» (т. 1—2, 1872—73) выказаў погляды пазітывістаў. Найбольш вядомы твор 1880-х г. — гістарычная трылогія: раманы «Агнём і мячом» (1883—84), у якім паказана казацкая вызваленчая вайна 1648—54, «Патоп» (1884—86) пра вызвольную барацьбу народаў Рэчы Паспалітай супраць шведскай інтэрвенцыі 1655—56 і «Пан Валадыёўскі» (1887-88) пра барацьбу з турэцкім нашэсцем у 1672-73. У рамане «Quo vadis?» (1895—96, Нобелеўская прэмія 1905) паказаў барацьбу ранніх хрысціян з дэспатызмам Нерона. Раман «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14-15 ст. На рамане «Віры» (1909-10) адбілася негатыўнае стаўленне пісьменніка да рэвалюцыі 1905-07 у Расіі. Аўтар псіхалагічных раманаў «Без догмату» (1889-90), «Сям’я Паланецкіх» (1893-94), шматлікіх аповесцей, літаратурна-крытычных прац і інш.
Творы
правіць- Stary sluga (1875)
- Hania (1876)
- Selim Mirza (1876)
- Szkice węglem (1877)
- Янка-музыкант // Janko muzykant (1879)
- Z pamiętnika poznańskiego nauczyciela (1879)
- Za chlebem (1880)
- Bartek Zwycięzca (1882)
- Ogniem i mieczem (1883—1884)
- Potop («Патоп», 1884—1886)
- Pan Wołodyjowski (1887—1888)
- Quo vadis? (1894—1896)
- Крыжакі // Krzyżacy (1897—1900)
- Bez dogmatu (1889—1890)
- Rodzina Połanieckich (1893—1894)
- Na polu chwały (1903—1905)
- W pustyni i w puszczy (1912)
- Legiony (1914)
Беларускія пераклады
правіць- Бартэк пераможнік / Гэнрык Сенкевіч. — Вільня : выданне Беларускага выдавецкага таварыства, 1926. — 83 с.
- Янка-музыкант. Мн., 1938.
- Апавяданні. Мн., 1955.
- Quo Vadis: Раман / Пер. з пол. П.Татарыновіча [лацінскім шрыфтам]. — Рым: Выдавецтва «Źnič», 1956. — 476 с.
- Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).
- Quo Vadis: Раман. / Пер. з пол. П.Татарыновіча; [Прадм., камент., транслітарацыя і рэд. В.Мартыненкі]. — Мн. : «Медысонт», 2002. — 411 с.
Зноскі
- ↑ а б в г Горский И. К. Сенкевич — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 757–759.
- ↑ а б Henryk Sienkiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сенкевич Генрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 257. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ «Because of his outstanding merits as an epic writer», Literacka Nagroda Nobla 1905 (en); w wielu źródłach błędnie podawane jest, że Sienkiewicz dostał Nobla za Quo Vadis.
Літаратура
правіць- Хмяльніцкі М. М. Сянке́віч Генрык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Васіль Семянкоў. Сянке́віч Генрык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989. (укр.)
- Український радянський енциклопедичний словник. — Т. 3. — К., 1968.
- Сенке́вич Генрик // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 695. — 750 с. — 100 000 экз.
- Сенке́вич Генрик / Горский И. К. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 257. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)