Стэфан Вышынскі (3 жніўня 1901, — 28 мая 1981, Варшава) — польскі рымска-каталіцкі дзеяч, кардынал.

Стэфан Вышынскі
польск.: Stefan Wyszyński
Герб
кардынал
з 12 студзеня 1953
Roman Catholic Bishop of Lublin[d]
4 сакавіка 1946 — 12 лістапада 1948
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Lublin[d]
Папярэднік Marian Leon Fulman[d]
Пераемнік Piotr Kałwa[d]
архібіскуп гнезненскі[d]
12 лістапада 1948 — 28 мая 1981
Дыяцэзія Гнезненская архідыяцэзія[d]
Папярэднік August Hlond[d]
Пераемнік Józef Glemp[d]
Roman Catholic Archbishop of Warsaw[d]
12 лістапада 1948 — 28 мая 1981
Дыяцэзія Варшаўская архідыяцэзія
Папярэднік August Hlond[d]
Пераемнік Józef Glemp[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 3 жніўня 1901(1901-08-03)[1][2][…]
Смерць 28 мая 1981(1981-05-28)[1][3][…] (79 гадоў)
Пахаванне

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. У 1946 годзе Пій XII прызначыў яго біскупам Люблінскім, а ў 1948 годзе арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезна і Варшавы і Прымасам Польшчы.

У студзені 1953 года быў прызначаны кардыналам, але з-за супрацьдзеяння камуністычных уладаў не змог выехаць у Рым, каб атрымаць атрыбуты кардынальскай годнасці. У верасні таго ж года быў арыштаваны. Выйшаў на свабоду ў 1956 годзе.

Браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць».

У 1989 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. 18 снежня 2017 года Папа Францішак ухваліў дэкрэт Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці яго цнотаў, а 2 кастрычніка 2019 года — аб прызнанні цуду (аздараўлення жанчыны, хворай на анкалогію)[5].

Зноскі