Пастаўскі дзяржаўны каледж
Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Паставы.
Пастаўскі дзяржаўны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1955 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Сяргей Мікалаевіч Герасіменка |
Размяшчэнне | |
Адрас | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца 17 верасня, д. 90. |
gptk.by/index.html | |
Гісторыя
правіцьЗгодна з загадам Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 3 жніўня 1955 года № 231, 19 жніўня № 256 і ад 26 лютага 1955 года № 65 і загадам Беларускага Рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 2 верасня 1955 года № 109 ажыццявіць прыём навучэнцаў з 1 кастрычніка 1955 года ў рамеснае вучылішча. Такім чынам, у Паставах у кастрычніку 1955 года было адкрыта Рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2.
У 1979 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 395 месцаў. З 1979 года вучылішча стала сярэднім, з трохгадовым тэрмінам навучання.
З 1998 года ў вучылішчы распачата падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па сістэме бесперапыннага навучання ПТВ — БАТУ.
3 кастрычніка 2014 года быў адкрыты музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць», якая знаходзіцца ў будынку інтэрната. Ва УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж» ёсць свой узорны духавы аркестр. Працуюць гурткі «Наша спадчына», «Саламяныя фантазіі», «Вакальныя спевы», інфармацыйны цэнтр, выдаецца часопіс — «Каледж — гэта мы»[1].
Спецыяльнасці
правіцьКаледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:
Узровень ССА:
- машыны і абсталяванне дрэваапрацоўчай прамысловасці;
- тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па напрамках);
- грамадскае харчаванне;
- аўтасэрвіс;
- бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль.
Узровень ПТА:
- тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ;
- эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў;
- тэхналогія зварачных работ;
- тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання;
- грамадскае харчаванне;
- гандлёвая справа;
- вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі;
- сацыяльная праца.
Дырэктары
правіць- Н. М. Камісараў (1955—1963)
- Эдуард Сцяпанавіч Жаўрыд (1963—1984)
- Аляксандр Аляксандравіч Дзеравянка (1984—1998)
- Пётр Леанідавіч Курто (1998—2005)
- Мікалай Мікалаевіч Лысянок (2005—2017)
- Сяргей Мікалаевіч Герасіменка (з 2017)
Былая назва
правіць- Пастаўскае рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2 (1955)
- Пастаўскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1962)
- Пастаўскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1979)
- Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 (1984)
- Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 сельскагаспадарчай вытворчасці (1989)
- Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй (2000)
- Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці (2003)
- Пастаўскі дзяржаўны каледж (2015)
Зноскі
Літаратура
правіць- Александровіч, К. Запатрабаваны жыццём / К. Александровіч // Вольнае Глыбокае. — 2015. — 12 ліст. — С. 2.
- Анішкевіч, А. Вучаць запатрабаваным прафесіям / А. Анішкевіч // Пастаўскі край. — 2017. — 9 верас. — С. 2.
- Курто, П. Л. За зменай назвы — змена асаблівасцяў работы / П. Л. Курто; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскі край. — 2003. — 23 жн. — С. 2.
- Курыловіч, П. Стратэгію развіцця дыктуе рынак працы / П. Курыловіч // Пастаўскі край. — 2010. — 16 кастр. — С. 5.
- Курыловіч, П. У пошуку новага, перадавога, прагрэсіўнага / П. Курыловіч // Пастаўскi край. — 2005. — 12 лістап. — С. 2.
- Лысёнак, М. Даказала сваю жыццядзейнасць / М. Лысёнак // Пастаўскi край. — 2005. — 2 лістап. — С. 3-4.
- Пашкевіч, Т. З улікам попыту на новыя прафесіі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2015. — 8 дек. — С. 6.
- Пашкевіч, Т. Зрэагавалі на попыт / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2017. — 28 янв. — С. 3.
- Пашкевіч, Т. У навуковым пошуку / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2017. — 21 янв. — С. 6.
- Прафтэхкаледжу — 60 гадоў / падрыхт. П. Курыловіч // Пастаўскі край. — 2015. — 21 кастр. — С. 1, 4-5.
- Умацоўваючы імідж / падрыхт. Н. Калядзіч // Настаўніцкая газета. — 2012. — 9 жн. — С. 2.
- Філіпенкаў, В. Д. Пастаўскаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу сельскагаспадарчай вытворчасці — 55 / В. Д. Філіпенкаў; гутарыла Ю. Шарабайка // Вольнае Глыбокае. — 2010. — 7 кастр. — С. 11.
- Шапавалава, А. На трох кітах / А. Шапавалава // Пастаўскi край. — 2008. — 2 лют. — С. 1, 3.
- Шапавалава, А. Школа музыкі, старт у прафесію / А. Шапавалава // Пастаўскі край. — 2018. — 14 крас. — С. 5.
- Шилько, Н. Это всё о нём… / Н. Шилько // Пастаўскі край. — 2015. — 22 крас. — С. 4.