Гандлёвыя рады (Паставы)

Гандлёвыя рады — колішні гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Паставах, пабудаваныя ў 1760-я гады.

Гандлёвыя рады, 1920
Кірмаш, 1918

Архітэктура правіць

 
Гандлёвыя рады, пач. XX ст.

Мелі замкнёную кампазіцыю ў выглядзе квадратнага ў плане карэ — па перыметры ўнутранага двара размяшчаліся чатыры мураваныя карпусы адкрытых унутр крам. Вонкавыя фасады — глухія сцены, завершаныя філёнгавым парапетам, які закрываў аднасхільныя дахі, быў дэкараваны вазамі і скульптурай. У цэнтры франтальных працяглых фасадаў знаходзіліся брамы-праезды, аздобленыя прафіляванымі фігурнымі франтонамі і крапаваныя слаістымі пілястрамі — рысы архітэктуры барока. Аналагічна былі дэкараваны цэнтры ўсходняга і заходняга фасадаў, умацаваныя магутнымі контрфорсамі.

Размяшчэнне правіць

Асіметрычнае становішча гандлёвых радоў на Рыначнай плошчы забяспечвала арганізацыю ў паўночнай частцы плошчы шырокай прасторы для кірмашоў, якія праводзіліся пяць разоў у год. Акрамя таго, на рынку збіралася прыезджае вясковае насельніцтва па нядзелях, што таксама патрабавала адкрытай прасторы. Паварот будынка на 8° у адносінах да падоўжнай восі плошчы дазваляў пашырыць пропуск дыяганальнага транзітнага руху з поўдня на поўнач. Такая пастаноўка збудавання адлюстроўвала арганічную залежнасць кампазіцыі ад асаблівасцей функцыянальнай арганізацыі і ўяўляла сабой гістарычную традыцыю, характэрную для гарадскіх плошчаў, што склаліся на сярэдневяковай планіровачнай аснове, і ўвасобленую ў познебарочным ансамблі.

Літаратура правіць

  • Юрый Чантурыя. Гарады і час. Страчаная спадчына. Мінск, Ураджай, 2002