Контрфорс
Контрфо́рс (фр.: contre-force «процідзейная сіла») — вертыкальны або звужаны ўверсе выступ сцяны (або рабро, сценка), які павялічвае ўстойлівасць нясучай канструкцыі тым, што процідзейнічае пераданым на сцяну нахілена скіраваным сілам (напрыклад, бакавога распору скляпення, ціску грунту на падпорныя сценкі і пад.).
У гатычнай архітэктуры контрфорcы часта выконвалі як вонкавыя апоры (слупы), на якія праз Аркбутаны перадаваліся гарызантальныя намаганні (распоры скляпення).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. С.71.
- Всеобщая история архитектуры. Т.1, 1958. — 686 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Контрфорс