Брама (лац.: porta, англ.: gate, ням.: Tor) — шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю двара, горада, завода або ў асобны будынак.

Слуцкая брама
Брама ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

Абарончае дойлідства правіць

У абарончай архітэктуры брама разумеецца як найчасцей ярусная кампазіцыя ў выглядзе вежы з каменю ці цэглы, якая служыла галоўным уваходам у абарончы комплекс (замак, фартэцыя, крэпасць і інш.).

Звычайна брама ўключалася ў ланцуг абарончых сцен і мела выразна абрончы характар. З XVI стагоддзя брамы набываюць складаныя дэкаратыўныя формы і багатае вонкавае афармленне ў архітэктуры рэнесансу і барока, пераўтварыліся ў парадныя ўезды з пышнай дэкаратыўнай апрацоўкай.

Брама магла дасягаць вялікіх памераў і быць самастойным развітым абарончым збудаваннем. Сярод дадатковых абарончых умацаваньняў якімі абсталёўваліся брамы былі рознага кшталту байніцы, машыкулі, каваныя герсы, падымальныя масты або ўзводы, дадатковыя фланкіруючыя вежы й інш. Для больш якаснай абароны брамы перад ёй маглі ўзводзіць перадбрам’е, барбакан або на пэўнай адлегласці ставіць вынесеную фланкіруючую вежу.

Грамадзянскае дойлідства правіць

Своеасаблівым тыпам брамы з'яўляецца трыумфальная арка. У якасці асобнага віду выдзяляюцца таксама брамы-званіцы, якія будаваліся ў манастырах і пры цэрквах.

Беларусь правіць

На Беларусі ўзнікла ў жалезным веку. Пазней, асабліва з XVI стагоддзя, характар мяняўся – напрыклад, былі брамы гарадскія, праезныя брамы-вежы, сядзібныя, палацавыя, манастырскія, гасціных двароў і г.д. Арыгінальныя брамы былі ў Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Міры, Кобрыне, Радашковічах і інш. У XVIIXVIII стст. усё больш станавіліся пышна дэкаратыўнымі. У шмат’ярусных брамах былі самыя розныя збудаванні – гаспадарчыя памяшканні, капліцы, галерэі, часамі сталоўкі, розныя залы і інш. У народнай архітэктуры сваё спецыфічнае значэнне ў выглядзе брам мелі вароты.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

Спасылкі правіць