Слуцкая брама
Слу́цкая бра́ма — помнік архітэктуры 16 ст. у Нясвіжы, стаіць на дарозе, што злучае Нясвіж са Слуцкам.
Славутасць | |
Слуцкая брама | |
---|---|
| |
53°13′04,67″ пн. ш. 26°41′07,71″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Нясвіж |
Тып будынка | Брама |
Архітэктурны стыль | Барока |
Дата пабудовы | XVI стагоддзе |
Асноўныя даты | |
1760 — перабудавана |
|
Рэліквіі і святыні | абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам (страчаны) |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСтаяла ў абарончым гарадскім вале на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у 16 ст., але ў часе ваенных дзеянняў 17 ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 г. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 г. (паводле іншых звестак, у 1760 г.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970-я гады брама адрэстаўравана.
Архітэктура
правіцьБрама ўяўляе сабой мураваны двух'ярусны прамавугольны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры. Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.
Капліца
правіцьКапліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 г. Адноўлена ў 1788 г. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 г. капліца зачынена; адноўлена толькі ў 1900 г. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам у багатым срэбраным абкладзе.
Брама на старых фотаздымках
правіць-
У пачатку XX ст.
-
У 1930 г.
-
Першая палова XX ст.
-
Інтэр'ер капліцы, 1937 г.
Літаратура
правіць- Т. І. Чарняўская. Памяць. Нясвіжскі раён. Мінск, Белта, 2002.
- А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000.
- Е. Квитницкая. Брамы Белоруссии. Архитектурное наследство. № 29. 1981. http://harodnia.com/be/uczora/vkl-recz-paspalitaja/539-elena-kvitnitskaya-bramy-belorussii-chast-1
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слуцкая брама
- Слуцкая брама на сайце «Архіварта»