Перадбрам’е
Перадбрам’е — невялікае абарончае збудаванне перад брамай у выглядзе прасла сцяны прамавугольнай ці паўцыліндрычнай формы. У адрозненне ад барбакана, мела невялікія памеры і будавалася непасрэдна перад самой брамай.
Перадбрам’е было адным з найбольш распаўсюджаных відаў перадбрамных умацаванняў у Вялікім княстве Літоўскі у познім сярэднявеччы і раннім новым часе. Мураваныя перадбрам’і існавалі ў Мірскім замку і перад Рудніцкай брамай у Вільнюсе.